Людзі Смаргоншчыны: Канстанцін Георгберыдзе

Люди Сморгонщины
01.07.2018 09:58
1491
Ко Дню освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Георгберидзе.jpg

Перад Вялікай Айчыннай вайной у Смаргоні дыслакавалася вайсковая часць – 52-і супрацьтанкавы дывізіён 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Кузьмы Галіцкага. Гэта было адно з праслаўленых вайсковых злучэнняў, штаб якога знаходзіўся ў Маладзечне. Адным з падраздзяленняў (батальёнам) камандаваў лейтэнант Канстанцін Георгберыдзе.

Канстанцін Іосіфавіч быў родам з Грузіі, нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара. Пасля школы па абавязковаму прызыву ўступіў у рады Чырвонай Арміі, служыў салдатам у артылерыйскім палку ў г. Кутаісі, потым вучыўся ў Тбіліскім артылерыйскім вучылішчы.

Першае баявое хрышчэнне Канстанцін Георгберыдзе атрымаў у 1939 годзе пры вызваленні ад белапалякаў Заходняй Украіны. Потым ваяваў на фінскім фронце, дзе быў узнагаро-джаны за адвагу як афіцэр тапаграфічнай разведкі. Нейкі час знаходзіўся ў Эстоніі да яе саветызацыі.

Вялікая Айчынная вайна застала Канстанціна Георгберыдзе каля Навагрудка. Часць, дзе ён служыў, трапіла ў акружэнне. Маладому афіцэру пашанцавала выбрацца на волю, лясамі дабіраўся да Смаргоні, дзе ў яго была сям’я. Нейкі час жыў каля Міцкавіч у жончынага роднага дзя-дзькі. Пасля Канстанцін Георгберыдзе працаўладкаваўся на лесапільны завод, які знаходзіўся ў Смаргоні. А яшчэ ён стварыў дыверсійную групу, якой удалося ўзарваць кінатэатр, пункт сувязі, пашкодзіць тэлефонную лінію. Дыверсійная група раздабыла некалькі аўтаматаў, лякарствы і нямецкія дакументы. А яшчэ яна спаліла лесазавод, які ахоўвалі французскія ваеннапалонныя. Французы пагадзіліся перайсці да партызан.

Кіраўніцтва партызанскай брыгады імя Будзённага высока ацаніла заслугі Канстанціна Георгберыдзе ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Ён быў узнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” I ступені. Меў Канстанцін Іосіфавіч і раненне.

У мірны час Канстанцін Георгберыдзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў смаргонскай СШ №2. Яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной ён скончыў матэматычны факультэт Нікалаеўскага педагагічнага інстытута. Настаўніка вельмі любілі вучні, паважалі калегі.

За плённую педагагічную дзейнасць Канстанціна Георгберыдзе ўзнагародзілі некалькімі медалямі, яму было прысвоена званне “Заслужаны настаўнік БССР”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений