Я выбрала шлях...

Люди Сморгонщины
06.11.2015 16:49
1136
Чорны анёл на левым плячы шаптаў мне як ніколі настойліва:
- Табе гэта трэба: незнаёмыя і непаслухмяныя дзеці, якія не будуць цябе чуць, не заўсёды будуць рабіць хатнія заданні, а яшчэ і мянушку табе прыдумаюць?!
- Затое я буду вечна маладой, таму што ўвесь час буду працаваць з дзецьмі! - адказала я...
Чорны анёл на левым плячы шаптаў мне як ніколі настойліва:3r
- Табе гэта трэба: незнаёмыя і непаслухмяныя дзеці, якія не будуць цябе чуць, не заўсёды будуць рабіць хатнія заданні, а яшчэ і мянушку табе прыдумаюць?!
- Затое я буду вечна маладой, таму што ўвесь час буду працаваць з дзецьмі! - адказала я яму.
- Але ж і з іх бацькамі табе прыйдзецца нялёгка: ты вечна будзеш ва ўсім вінаватая! - не жадаў згаджацца анёл-падбухторшчык.
- Затое я буду прыгожая думкамі і душой, таму што буду вучыць дзяцей дабру і справядлівасці, павазе да любога чалавека, шанаваць любую працу.
- Але ж у цябе ўсе думкі будуць толькі пра школу, - перабіў мяне чорны анёл. - Ты будзеш прыносіць дахаты горы сшыткаў, табе трэба будзе пісаць планы, рыхтавацца да сходаў і справаздач. Твой працоўны дзень будзе далёка не восем гадзін!
- Не палохай мяне, - я адважна тузанула плячом, - ты з’явіўся занадта позна. Я стану несмяротнай, таму што мая праца ад Бога і яна патрэбна заўсёды!
...Прайшло зусім няшмат часу, але я ўпэунена, што праўду адказала анёлу-падбухторшчыку.
Сёння, будучы маладым спецыялістам, я не сумняваюся ў правільнасці свайго рашэння. Быць настаўнікам - прафесія не з лёгкіх. Гэта самая адказная і карпатлівая праца. Усімі намі рухае любоў, і гэта агульнавядомы факт. «Зноў любоў!» - запярэчыце вы. І дарма. У маёй прафесіі любоў - гэта аснова, глеба, якая дае магчымасць для з’яўлення новага жыцця. Любоў да сваёй працы, любоў да дзяцей, паразуменне, падтрымка і дапамога з боку калег, заахвочванне любых распачынанняў - ці не гэта мара маладога, яшчэ неспрактыкаванага педагога!
I магчыма, мой педагагічны шлях будзе цярністы і нягладкі, але я гатова пераадолець усе перашкоды ў дасягненні сваёй мары, бо мару стаць сапраўдным настаўнікам, майстрам сваёй справы.
Якое ж гэта неперадаваемае задавальненне - навучаць дзяцей! Як жа прыемна ўваходзіць у клас і разумець, што цябе там чакаюць, што вучні маюць патрэбу ў табе. Звонкі смех, пытлівыя позіркі маіх вучняў, бясконцы струмень пытанняў, рукі, якія яны цягнуць уверх, прагна змагаючыся за права быць пачутымі мной - усё гэта дае мне сілы і бясконцае жаданне працаваць.
Я настаўнік! Я нібыта інжынер чалавечых лёсаў! I задача мая – не проста навучыць дзяцей, але і пасеяць трошкі добрага, крышачку светлага і, вядома ж, хаця б кропельку вечнага.
Мне ўспамінаюцца выдатныя словы: «Настаўнік – чалавек публічнай прафесіі, чалавек, які заўсёды навідавоку, навечна выкліканы да дошкі, які словам стукаецца ў душу!» Я паспрабую прыкласці ўсе сілы, каб знайсці патрэбны ключык да сэрцаў кожнага са сваіх вучняў. Я веру, што спраўлюся з дапамогай маіх калег і вучняў, бо ўжо разумею, што гэта маё прызванне. Усведамляю, што знайшла яго і з гэтым шчаслівая, і шчасцю майму не будзе мяжы, паверце мне!

Анастасія Ткачэнка,
малады спецыяліст, настаўнік англійскай мовы ДУА «ВВК Жодзішкаўскі яслі-сад - сярэдняя школа».


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений