У яслях-садзе №6 прайшоў тэматычны тыдзень «Слаўлю родную старонку, слаўлю мой адзіны край»

 

У яслях-садзе №6 прайшоў тэматычны тыдзень «Слаўлю родную старонку, слаўлю мой адзіны край»

Лето 2023
29.06.2022
194
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўстанове праведзена шэраг разнастайных мерапрыемстваў: тэматычныя гутаркі «Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь», «Беларусь – наша Радзіма», «Мой родны кут, як ты мне мілы», віктарына «Знаўцы роднага края», велаквэст «Мы разам, мы аб’ядноўваем!».

Здзейсніць віртуальную экскурсію па нашай неабсяжнай краіне дапамог прагляд фільма «Дашкалятам аб Беларусі».

Фота 1.jpeg

Выхаванцы яслей-сада № 6 каля святочнай фотазоны.

Фота 2.jpeg

Маленькія артысты разам з музычным кіраўніком выконваюць песню «Наша зямля беларуская».

Яскравым завяршэннем тыдня стала канцэртна-гульнявая праграма «Квітней, мая Беларусь». Разам з музычным кіраўніком маленькія артысты выконвалі песні з рэпертуару беларускіх выканаўцаў «Наша зямля беларуская», «Мы вместе». Гулялі ў беларускія народныя гульні «Запляціся, пляцень», «Лянок», шмат плясалі. Фінальнай кропкай праграмы стаў сумесны флэшмоб.

Фота 3.jpeg

Дзеці гуляюць у беларускую народную гульню «Запляціся, пляцень».

Фота 4.jpeg

Дзеці выконваюць танец «Аранжавы гальштук».



Ірына Кляпацкая,

музычны кіраўнік яслей-сада №6.