27 красавіка ў ДУА “Крэўская сярэдняя школа” адбылася дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць” (матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).
Дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла ў Крэўскай школе
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі: “Беларусь – краіна шматвяковай і самабытнай культуры” і “Беларусь – краіна таленавітых людзей”, прагледзелі відэаролікі, прысвечаныя народным традыцыям і абрадам незвычайных вёсак і відэа “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” і інш.
Навучэнцы 10 класа – арганізатары мерапрыемства – нагадалі, што гісторыка-культурная спадчыны Беларусі прызнана фактарам развіцця краіны і яе ахова – гэта абавязковая ўмова ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы, умацавання яе прэстыжу ў міжнароднай супольнасці. За яе захаванне нясуць адказнасць як дзяржава, так і грамадзяне нашай краіны.
На дыялогавую пляцоўку была запрошана галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Ганна Ханевіч. Яна паведаміла навучэнцам аб той рабоце, якая праводзіцца ў рамках культурнага жыцця нашага раёна, пра аб’екты Смаргонскага раёна, якія ўнесены ў спісак гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, пра мерапрыемствы, якія будуць праведзены да 520-годдзя Смаргоні. Цікава было даведацца, што правядзенне “Ночы Музеяў” запланавана на тэрыторыі Крэўскага замка. Навучэнцы актыўна ўключаліся ў абмеркаванне, задавалі пытанні. Дыялог атрымаўся прадуктыўным і цікавым.
Вынікам мерапрыемства стала пытанне: наколькі актуальна тэма размовы? А таксама навучэнцам было прапанавана выказаць меркаванне, што можа зрабіць кожны, каб зберагчы і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.
Алена Пінкевіч, класны кіраўнік 10 класа Крэўскай СШ.