Як праходзіла дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага

Благотворительная акция «Наши дети»
03.01.2019 10:49
214
29 снежня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшла навагодняя экскурсія з элементамі квэста “Як сняжынкі музей упрыгожвалі”. Удзельнікамі экскурсіі сталі вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічы комплекс Мальскі дзіцячы сад-пачатковая школа”.

Юныя госці ў гэты святочны дзень былі даследчыкамі, навукоўцамі, экскурсаводамі. Дзеці з задавальненнем выконвалі розныя заданні, гулялі, малявалі. У тэатральна-музыкальнай зале музея гасцей чакалі залескія Дзядуля Мароз і Снягурачка, якія павіншавалі і стварылі сапраўдны святочны настрой.

IMG_8964.JPG

IMG_8957.JPG

IMG_8963.JPG

Ул. інф.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений