8 мая ў аграгарадке Бялкоўшчына Смаргонскага раёна прайшла акцыя “Гадзіна памяці”

Беларусь помнит!
08.05.2018 21:01
903
Работнікі раённага выканаўчага камітэта выехалі ў сельсаветы, дзе былі праведзены мітынгі, да помнікаў і абеліскаў ускладзены кветкі.

1525802495990_206.jpg

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч разам з начальнікам землеўпарадкавальнай службы Юрыем Богмам і старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Генадзем Гайваронцавым наведалі Бялкоўшчыну. 

1525802490035_205.jpg

У вызначаны час да помніка, які ўстаноўлены ў цэнтры аграгарадка, сабраліся мясцовыя жыхары, сярод якіх былі жанчыны з малымі дзецьмі, людзі сталага веку. У мітынгу таксама прынялі ўдзел старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова і кіраўнік мясцовай гаспадаркі Іван Дарашкевіч, культработнікі. 

1525802476014_203.jpg

1525802467097_202.jpg

1525802501852_207.jpg

Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Былі яшчэ некалькі выступленняў аб Вялікай Айчыннай вайне, гераізме савецкіх воінаў і партызан, удзячнасці ветэранам за тое, што мы жывём пад мірным небам. 

1525802507207_208.jpg

1525802512386_209.jpg

Каля помніка заняла месца лампада з запаленым агнём, ускладзены вянок, чырвоныя гваздзікі, кветкі з палісаднікаў, якія прынеслі жыхары аграгарадка. 

1525802485457_204.jpg

У гэты ж дзень група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Іванам Рамановічам усклала жывыя кветкі да помнікаў у вёсках Гауці і Карані. 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений