7 гектараў маладога лесу. Як смаргонцы саджалі елкі і вольхі

Охрана природы
21.04.2018 11:00
У Беларусі праходзіць штогадовая акцыя “Тыдзень лесу”. Актыўна падтрымалі яе і ў нашым раёне. У гэты вясновы час у лясгасах праводзіцца пасадка лесу. Вось і сёння дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены школьнага парламента, створанага на базе ЦТДіМ, работнікі гаргазу, міжраённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя саджалі елку і вольху на плошчы 7,2 гектары.

Smorgon_sadim_les_leskhoz_8.jpg

Раней гэты зямельны ўчастак не выкарыстоўваўся для сельскагаспадарчых патрэбаў. Знаходзіцца ён паблізу ляснога масіву, за вёскай Беразнякі, якая месціцца непадалёку ад Васюкоў.

Работа па пасадцы дрэўцаў спорылася, спрыяў гэтаму і цёплы сонечны дзень. Праз крыху больш чым гадзіну групы людзей, якія саджалі лес, былі ўжо далёка ад пачатку зямельнага ўчастка. Як адзначыў памочнік ляснічага Сольскага лясніцтва Віталь Вішняк, за гэты час добраахвотныя памочнікі пасадзілі саджанцы на плошчы каля 3 гектараў.

Smorgon_sadim_les_leskhoz_143.jpg

Smorgon_sadim_les_leskhoz_7.jpg

Smorgon_sadim_les_leskhoz_6.jpg

Smorgon_sadim_les_leskhoz_5.jpg

Smorgon_sadim_les_leskhoz_4.jpg

Smorgon_sadim_les_leskhoz_3.jpg

У абедзенны перапынак усе, хто саджаў лес, наведалі размешчаны непадалёку вальер з аленямі, прывезенымі нядаўна з Белавежскай пушчы. Дзікія жывёліны знаходзяцца на каранціне, прывыкаюць да новага месца пражывання. Праўда, адна аленіха ручная, яна ахвотна ідзе да людзей і дазваляе сябе пагладзіць. Таму не абыйшлося без фотасесій.

Smorgon_sadim_les_leskhoz_201.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений