Не спыняцца на дасягнутым

Природа и экология
08.06.2015 11:57
1029
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Смаргонскага раёна, прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У наш лясгас прыехала дэлегацыя лесаводаў Віцебскай вобласці, а таксама кіраўніцтва Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і міністэрства на чале з начальнікам упраўлення лясной гаспадаркі Мікалаем Юрэвічам. Ён адзначыў, што традыцыйна работа...
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у тым ліку і Смаргонскага раёна, прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У наш лясгас прыехала дэлегацыя лесаводаў Віцебскай вобласці, а таксама кіраўніцтва Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання і міністэрства на чале з начальнікам упраўлення лясной гаспадаркі Мікалаем Юрэвічам. Ён адзначыў, што традыцыйна работа калегіі пачынаецца з аб’ездаў лясгасаўскіх лясніцтваў. На гэты раз пачалі з Трылесінскага. 

Начальнік упраўлення Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай ЮРЭВІЧ каля карты Жодзішкаўскага лясніцтва. Начальнік упраўлення Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай ЮРЭВІЧ каля карты Жодзішкаўскага лясніцтва.


Дырэктар Смаргонскага доследнага лясгаса Віктар Лях коратка пазнаёміў удзельнікаў калегіі з мясцовай лясной гаспадаркай, якая размешчана на тэрыторыях нашага і Ашмянскага раёнаў. У лясгасе 10 лясніцтваў, ёсць дрэваапрацоўчы цэх, лесапункт, рамонтна-механічныя майстэрні, базісны гадавальнік, якому другі год запар прысвоена званне ўзорнага. Плошча лясгаса складае 109,2 тыс. гектараў. Летась за рэалізаваную прадукцыю гаспадарка атрымала 43 мільярды рублёў выручкі. Сёлета даведзены большы план, які выканаць будзе няпроста, бо ўжо год таму назіраўся некаторы дэфіцыт лесасыравінных рэсурсаў.
Калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі праводзяцца штомесяц. У тым ліку зімою, толькі гэтай парою без выездаў у лясныя масівы. У Смаргонскім доследным лясгасе гэта ўжо трэцяя калегія за апошнія 5 гадоў, дзве папярэднія былі ў 2010 і 2012 гадах. Вядома ж, падзея не радавая для мясцовых лесаводаў, да яе заўсёды рыхтуюцца і не толькі напярэдадні. Па вы-ніках гэтага мерапрыемства даецца ацэнка рабоце кіраўніцтва лясгаса і ўсёй мясцовай лясной гаспадаркі.
Пасля агляду адміністрацыйнага будынка Трылесінскага доследна-вытворчага лясніцтва ўдзельнікі калегіі накіраваліся да размешчаных побач двух участкаў лясных культур. Галоўны ляснічы Смаргонскага доследнага лясгаса Сяргей Дурко расказаў аб тым, што тут спрабуюць вырошчваць устойлівыя да хвароб насаджэнні.

Начальнік базіснага гадавальніка Смаргонскага доследнага лясгаса Аляксей ГРЫШКЕВІЧ расказвае ўдзельнікам калегіі аб вырошчванні сеянцаў лясных культур у цяпліцах. Начальнік базіснага гадавальніка Смаргонскага доследнага лясгаса Аляксей ГРЫШКЕВІЧ расказвае ўдзельнікам калегіі аб вырошчванні сеянцаў лясных культур у цяпліцах.


Наступным было Жодзішкаўскае лясніцтва. Пасля агляду адміністрацыйнага будынка і гаспадарчых пабудоў лесаводы агледзелі ў лесе два ўчасткі з насаджэннямі і накіраваліся на аўтобусе ў лесагадавальнік, пазнаёміліся з яго работай, заглянулі ў цяпліцы, дзе вырошчваюцца сеянцы лясных культур.
Начальнік упраўлення лясной гаспадаркі аднайменнага міністэрства Мікалай Юрэвіч адзначыў, што з 2010 года выканана даволі значная работа па навядзенні парадку ў лясах, рэалізавана дзяржаўная праграма па ўзвядзенні адміністрацыйных будынкаў і пабудоў, іншых аб’ектаў. Адным словам, зроблены значны крок наперад. Поспехі беларускіх лесаводаў адзначаюць замежныя калегі.
На нядаўняй нарадзе па пытаннях зямельнага заканадаўства кіраўнік нашай краіны звярнуў увагу на тое, што трэба прадаўжаць работу па навядзенні парадку ў лясах і заняцца пытаннямі рэгістрацыі земляў ляснога фонду. Яшчэ адзін напрамак дзейнасці лясгасаў – навядзенне парадку ўздоўж чыгуначнага палатна, якое прымыкае да лясоў. Пастаўлена задача, каб гэту работу лясгасы выканалі разам з землекарыстальнікамі, перш за ўсё з прадстаўнікамі Беларускай чыгункі.
У гэты ж дзень кіраўнікі ўсіх лясгасаў Беларусі сабраліся ў Лідзе, дзе прайшло пашыранае пасяджэнне калегіі, у якім удзельнічаў міністр лясной гаспадаркі. Размова была аб тым, што зроблена і што неабходна зрабіць па навядзенні парадку ў лясах.

Ягор КАРЫЦКІ.
Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений