Хаты без вокнаў і смецце ў кустах

 

Хаты без вокнаў і смецце ў кустах

Благоустройство и экология
05.02.2020
1730
У нашым раёне вялікая ўвага надаецца навядзенню парадку на зямлі. Сочаць за гэтым і спецыялісты адпаведных службаў.

5 лютага прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі наведаліся ў аграгарадок Кушляны. Там непадалёку ад Дома культуры знаходзяцца разваліны. Калі будыніна была ў прыдатным стане, яе прыдбаў мясцовы жыхар і хацеў выкарыстаць для нейкіх сваіх мэтаў. Але нядаўна пабудова згарэла. Уласнік не спяшаецца навесці належны парадак. Больш таго, калі раней ён касіў траву на зямельным участку, то пасля пажару чамусьці не палічыў патрэбным гэта рабіць. Так і стаіць яна сухая каля спаленай будыніны, яшчэ адной закінутай пабудовы і ў садзе, які знаходзіцца побач. Варта некаму кінуць запалку, і пачнецца пажар.

У вёсцы Асіпаны каля вуліцы, якая вядзе ў бок Кушлянаў, стаяць дзве нежылыя хаты-развалюхі без вокнаў і дзвярэй. “А па гэтай дарозе да сядзібы Францішка Багушэвіча ездзяць розныя экскурсіі”, - сказаў мужчына, які жыве па суседску з напаўразбуранай хатай. – Гаспадароў ужо няма, а іх нашчадкі чамусьці не рупяцца, каб навесці належны парадак на прысядзібных участках”.

IMG_6741.JPG

IMG_6708.JPG

IMG_6779.JPG

IMG_6784.JPG

IMG_6815.JPG

IMG_6831.JPG

IMG_6832.JPG

Безгаспадарчасць была выяўлена і ў Смаргоні. У мікрараёне Усходнім на ўчастку паміж домам №31 па вул. Юбілейнай і ўзводзімым непадалёку жылым шматпавярховым домам валяецца смецце. Як адзначыла спецыяліст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гэты невялікі ўчастак зямлі лічыцца нічыйным, таму і няма тут парадку.

IMG_6833.JPG

IMG_6837.JPG

IMG_6842.JPG

IMG_6845.JPG

IMG_6857.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.