Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Природа и экология
20.04.2019 14:00
1257
Сёння, 20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У Смаргонскім раёне на ім працуюць калектывы розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Службы райвыканкама прыехалі ў Залессе, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю музея-сядзібы М. К. Агінскага. Частка людзей занялася ачыстакай крыніцы, якая існавала тут пры Міхале Клеафасе, але ў наш час парасла травой, з’явіліся забалочаныя мясціны. Удзельнікі суботніка, сярод якіх былі кіраўнік нашага раёна Генадзь Харужык і старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, зграблі вакол крыніцы леташняе сухое лісце, сабралі сухія галіны, прачысцілі рэчышча, па якім бяжыць крынічная вада.

Усе працавалі дружна, кожны на сваім участку. Як адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, суботнік яшчэ больш згуртоўвае людзей, якія працуюць разам у адной установе, выконваюць ускладзеныя на іх функцыянальныя абавязкі. DSCN0259.jpg

DSCN0288.jpg

DSCN0266.jpg

Генадзь ХАРУЖЫК


DSCN0353.jpg

Частка заробленых на суботніку грошай будзе выдаткавана на добраўпарадкаванне нашага горада, будзе прыведзена ў парадак пэўная колькасць аб’ектаў, у тым ліку выкананы работы на мемарыяле ахвярам Першай сусветнай вайны. 

DSCN0368.jpg

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў сказаў, што з задавальненнем прыязджае на суботнік у родныя мясціны і вельмі задаволены тым, што ўносіць пасільны ўклад у добраўпарадкаванне Смаргоншчыны. 

DSCN0374.jpg

IMG_1697.JPG

Ён таксама прыняў самы актыўны ўдзел у прывядзенні ў належны парадак крыніцы, якой карысталіся нашы продкі. Андрэй Анатольевіч адзначыў, што летась у сістэме Дзяржкаммаёмасці на кадастравай карце вырашана было адлюстроўваць крыніцы, якія ёсць на тэрыторыі нашай краіны. 

IMG_1703.JPG

Андрэй ГАЕЎ


IMG_1708.JPG

Супрауцоўнікі гэтага ведамства звярнуліся да людзей,  каб яны паведамлялі аб крыніцах, якія будуць занесены на кадастравую карту. 

Што датычыць правядзення суботніка, то па меркаванні Андрэя Гаева, “гэта добры элемент згутравання ўсіх нас вакол роднай зямлі, дзе мы выраслі і жывём”. 

IMG_1714.JPG

IMG_1722.JPG

IMG_1731.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара і Наталлі АНТОНЕНКI.

Відэа аддзела аддзела тэлевяшчання “Окс-ТВ”.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений