Дэндрапарк заззяў золатам і зелянінай

Природа и экология
19.04.2019 18:26
823
Другі год запар раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” высаджвае алею ў дэндрапарку, што ў мікрараёне Заходнім. На гэты раз парк упрыгожылі залацістымі туямі і кіпарысавіком нітчатым. Атрымалася па-вясноваму прыгожая зялёна-залатая алея з 75 дрэўцаў. 75 – лічба не выпадковая: сёлета святкуем 75-годдзе вызвалення Беларусі і 75-годдзе з дняўтварэння Гродзенскай вобласці.

Пра выбраныя для пасадкі расліны расказала Ганна Рындзік, майстар гадавальніка Смаргонскага доследнага лясгаса: “Такія дрэвы мы выбралі, каб у дэндрапарку з’явілася нешта новае, хочам засадзіць гэтую тэрыторыю разнастайнымі раслінамі. Нашыя туі і кіпарысавікі – яшчэ “падлеткі”, гадоў за 10 яны дасягнуць даросласці. Хвойныя ўвогуле не патрабавальныя, але ўсё ж павінны атрымліваць пажыўныя рэчывы. Таму мы прывезлі сюды торф, абавязкова будзем паліваць, а пазней падкормліваць”. Старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Ганна Джумкова з усмешкай кажа: “Паглядзіце, з якім задавальненнем працуюць жанчыны! Ніхто з іх не быў абавязаны сёння прыходзіць у дэндрапарк, але яны з радасцю пагадзіліся з нашай прапановай. Спадзяюся, і ў наступным годзе мы працягнем гэтую маладую яшчэ традыцыю пасадкі алей”.

IMG_9591.JPG

IMG_9596.JPG

IMG_9601.JPG

IMG_9612.JPG

IMG_9619.JPG

IMG_9622.JPG

IMG_9639.JPG

IMG_9632.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений