Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў і члены маладзёжнага парламента саджалі лес

Природа и экология
19.04.2019 15:00
248
У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу, якая пачалася 13 красавіка і прымеркавана да Года малой радзімы і 75-годдзя вызванення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, разам з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый прынялі ўдзел і дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены маладзёжнага парламента Смаргоншчыны.

Як адзначыла загадчыца аддзела цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Жанна Кутко, юнакі і дзяўчаты, вучні старэйшых класаў школ горада, з вялікім жаданнем далучыліся да добрай справы, каб унесці свой уклад у развіццё нашага раёна і памнажэнне лясных багаццяў.

19 красавіка дэпутаты і юныя парламентарыі саджалі лес каля вёскі Суцькава, на колішніх сельскагаспадарчых землях, якія былі перададзены ў карыстанне Смаргонскаму доследнаму лясгасу. Плошча ўчастка  складае 8,4 гектара. Летась тут быў пасаджаны лес, але ў сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі прыжыліся не ўсе саджанцы. Таму сёлета было вырашана дасадзіць тут сасну, елку, бярозу.

“Цяпер спадзяёмся на дождж, які дапаможа прыжыцца саджанцам,” - сказаў намеснік дырэктара Смаргонскага доследнага лясгаса, дэпутат Андрэй Пятроўскі.

IMG_1611.jpg

IMG_1578.jpg

IMG_1585.jpg

IMG_1604.jpg

IMG_1607.jpg

IMG_1637.jpg

IMG_1567.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений