Выстава дзіцячых малюнкаў адкрылася ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі

Выставки
03.11.2017 17:57
3 лістапада ў Смаргонскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылося адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы”, прысвечанай 135-годдзю з дня народзінаў класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа.
IMG_6198.JPG

IMG_6185.JPG

IMG_6238.JPG

IMG_6251.JPG

IMG_6255.JPG

Пад мілагучную песню Якуба Коласа загадчыца аддзела выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Аляксандра Залеская звярнулася да прысутных з уступным словам. Выхаванкі цэнтра творчасці чыталі вершы паэтаў, потым для тых, хто прыйшоў на адкрыццё, былі праведзены невялічкія цікавыя конкурсы на веданне творчасці юбіляраў. Юныя мастакі расказалі, што выклікала ў іх натхненне. Пад гукі “Малітвы” на словы Я. Купалы наведвальнікі аглядалі выставу. Ёсць тут малюнкі па творах пісьменнікаў, партрэты юбіляраў, мясцовыя краявіды. Малюнкі розныя па мастацкаму ўзроўню, тэхніцы выканання, але адчуваецца зацікаўленасць і неабыякавасць аўтараў да тэмы.

Выставе папярэднічаў конкурс малюнкаў, прысвечаны песнярам і іх творам, у якім бралі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў школ горада і раёна, а таксама некалькі малодшых дзяцей, навучэнцаў 3 і 4 класаў. Усяго прадстаўлена 32 работы 18 удзельнікаў. Вызначаны і пераможцы.

У намінацыі “Жывапіс” сярод навучэнцаў 5-8 класаў першае месца заняў малюнак “Мой родны кут” Вікторыі Кудаш (7 клас, СШ №7), другое – “Мой родны кут, як ты мне мілы...” Дзіяны Сосна (8 клас, гімназія), трэцяе - “Дом Якуба Коласа” Віялеты Ёч (6 клас, СШ №3). Журы не змагло не адзначыць і малюнак “Адлёт журавоў” трэцякласніка Вадзіма Мішчыка, які займаецца ў цэнтры творчасці ў педагога Н. Міронавай. Вадзіму таксама прысудзілі 1 месца. Сярод старэйшых школьнікаў першае месца аддалі Анастасіі Бурдук (11 клас, СШ №5) за твор “На раздарожжы”; другое – Вользе Падбярозка (9 клас, Сольская школа), “На рэчцы зімой”.

У намінацыі “Графіка” ў малодшых школьнікаў лепшым стаў “Партрэт Якуба Коласа” Анастасіі Харужык (8 клас, РЦТДзМ, педагог Н. Міронава). Другое і трэцяе месцы – адпаведна “Жняя” Валерыі Кацяш (6 клас, Сыраваткінская школа) і “Спадчына” Веранікі Захарчук (6 клас, СШ №2). У старэйшых пераможцам стала работа “І елка ў пары з хваіною” Андрэя Паланевіча (11 клас, Залеская школа). Другое месца атрымаў “Сымон-музыка” Ганны Дудко (9 клас, СШ №7), трэцяе - “Дуб стаіць і дрэмле – грозны, расахаты”. Я. Купала” Уладзіслава Юркіна (10 клас, Сінькоўская школа).

IMG_6262.JPG
"На раздарожжы". Анастасія Бурдук, 11 клас. Намінацыя "Жывапіс". ДУА "Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні".

IMG_6219-1.JPG
"Спадчына". Дзіяна Белабокая, 8 клас. Намінацыя "Графіка". ДУА "Смаргонскі РЦТДзМ".

IMG_6264-1.JPG
"Летам". Дар'я Пагода, 3 клас. Намінацыя "Графіка". ДУА "Смаргонскі РЦТДзМ".

Наведаць выставачную залу цэнтра творчасці можа кожны жадаючы. Выстава працуе кожны день, акрамя нядзелі. Нават у суботу тут змогуць прыняць экскурсію, толькі трэба загадзя патэлефанаваць.

Валянціна БУЖЫНСКАЯ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений