Каранёўскі сельсавет: штодзённыя справы культработнікаў

Культура
26.01.2017 15:53
1030
Значна актывізавалася і напоўнілася новым зместам жыццё вяскоўцаў Бялкоўшчыны з прыходам на пасаду мастацкага кіраўніка сельскага клуба Іны Кундро.

Загадчыца клуба Ірына Бумбуль знайшла ў новым работніку чалавека з высокім творчым патэнцыялам, таленавітага арганізатара культурна-масавых мерапрыемстваў. Натхнёна Іна працуе з аматарамі народнай творчасці, прапаноўвае разнастайныя формы адпачынку для людзей розных узростаў і схільнасцей, праводзіць цікавыя імпрэзы. Толькі за пару тыдняў новага года прайшлі ў клубе навагодні маскарад, дыскатэка, Калядная сустрэча на стары Новы год. У гэтай установе працуюць тры аматарскія аб’яднанні і гурток “Вясёлыя ноткі”. Са сваімі цікавымі гульнёвымі праграмамі культработнікі выязджаюць кожную трэцюю суботу ў Асінаўшчызненскія яслі-сад - пачатковую школу.

Клуб і сельская бібліятэка знаходзяцца па суседству, таму большасць мерапрыемстваў рыхтуецца сумесна. Бібліятэкар Аляксандра Войтка мае за сваю работу шмат ганаровых грамат, у тым ліку і Дыплом за лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі. Бібліятэчны фонд налічвае каля дзевяці тысяч асобнікаў. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 530 чытачоў, з якіх 60 дзяцей. Чытацкая аўдыторыя павялічваецца ў дачны перыяд і падчас школьных канікулаў, калі прыехаўшыя ў вёску да бабуль дзеці не прамінаюць гэту ўстанову, дзе можна знайсці патрэбную кнігу або часопіс.

Найбольш запатрабаваныя тут такія перыядычныя выданні, як “Гаспадыня”, “Народны доктар”, “Наша кухня”. А сёлета будуць дасылацца “Аргументы і факты” і дзіцячы часопіс “Стрекоза”.

Ровная+Бялковщина 014.jpg

Аляксандра ВОЙТКА і Іна КУНДРО абмяркоўваюць сцэнар чарговай імпрэзы.


Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений