У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Культура
21.06.2016 09:31
1161
У Крэве прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”. Арганізавалі мерапрыемства Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт і мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак”.
47d06377fd39c450334f227d4908165fУ чытаннях бралі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Польшчы, украінскага Луцка і Расіі. З дакладамі выступілі таксама смаргонскія краязнаўцы Уладзімір Прыхач і Аляксандр Камінскі. На канферэнцыі прысутнічалі таксама турысты з Пскова, якія ў той дзень наведалі Крэва.

Не абышлося на канферэнцыі і без сенсацый. Так, пры першым аналізе фрэсак, знойдзеных падчас апошніх раскопак у Княжацкай вежы Крэўскага замка, навукоўцы заўважылі пскоўскія матывы. Верагодна, для роспісу былі запрошаны пскоўскія майстры.


Наталия ВОЛЫНЕЦ



По материалам сайта Гродзенская праўда

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений