Сола – для душы, дуэт – для танцаў (+АЎДЫА)

Культура
06.04.2020
На прыгожым зялёным лузе 5-гадовы Міхась пасвіў гусей. Занятак адказны і даволі сумны. У гэты час малы забаўляў сябе, як мог. Часам  браў у рукі скрыпачку і вадзіў па струнах. На слых спрабаваў падабраць мелодыі. І неўзабаве гэта стала ў яго атрымлівацца.

Аздараўленне музыкай

Міхась Субета нарадзіўся ў 1910 годзе на Беласточчыне, у вёсцы Гураны каля Саколкі. І пражыў там да сярэдзіны 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля Вялікай Айчыннай вайны  адбыўся так званы “абмен насельніцтвам” паміж Польшчай і БССР (калі этнічныя палякі і беларусы-католікі ехалі з БССР у Польшчу,  а праваслаўныя беларусы з Польшчы ў БССР).

фото с женой.jpg

с детьми 2.jpg

Міхаіл Субета разам з жонкай, бацькам і двума сынамі апынуўся спачатку ў Гомелі, а пасля доўгіх вандраванняў - на Смаргоншчыне. Каля пяці гадоў пражылі Субеты ў вёсцы Жэленгова, Міхаіл Лявонавіч працаваў у мясцовым калгасе. А пасля купіў невялічкі дом у Смаргоні на вуліцы Вікторыі Сінкевіч. 

IMG_8298.JPG

Туды і перабраўся з усёй сям’ёй.  На працягу дваццаці гадоў ён адпрацаваў ваграншчыкам у ліцейным цэху “Смаргонь” на раённым прамысловым камбінаце. У музейным пакоі ліцейна-механічнага завода і цяпер захоўваецца фота, на якім – сярод рабочых сядзіць Міхаіл Субета.

субет.jpg

Работнікі райпрамкамбіната. Міхаіл СУБЕТА – у цэнтры (у фартуху). Канец 50-х – пачатак 60-х гадоў мінулага стагоддзя


Тым не менш, цяжкая, грубая фізічная праца не пакінула свайго следу ні на знешнім выглядзе гэтага мужчыны, ні на яго маральным выхаванні. Алена Шэлег, унучка Міхаіла Субеты, успамінае свайго дзеда як надзвычай культурнага, прыемнага ў зносінах, усебакова развітага чалавека. І знешне ён заўсёды вылучаўся сярод іншых вытанчанасцю, далікатнымі рысамі твару, супакоем.

“Да таго ж, дзядуля, нягледзячы на тое, што шмат фізічна працаваў, вельмі ашчаджаў, бярог свае рукі. Баяўся параніць”, - робіць важны, на мой погляд, акцэнт унучка Міхаіла Субеты Алена Шэлег.

субета.jpg

50-я гады ХХ стагоддзя


 Ён вельмі любіў граць на скрыпцы. Музыка для яго была не толькі спосабам зарабіць дадатковы рубель. Яна ачышчала, аздараўляла, надавала высакароднасці. Не толькі самому музыканту, але і тым, хто слухаў яго музыку.

IMG_8282.JPG

 “Дзядуля быў прысадзістым, моцным, вынослівым, фізічна загартаваным. Па сялянскай звычцы, да самых маразоў умываўся на вуліцы. Хварэў ён толькі аднойчы - ляжаў у бальніцы з запаленнем лёгкіх. І то - кожную раніцу прыбягаў дахаты, каб прынесці ў дом дроў і вады, паесці дранікаў. Бабулю ён неверагодна шанаваў. Яна застудзіла суставы ў вайну, калі некалькі дзён хавалася ад немцаў у балоце. З таго часу хворыя суставы моцна яе мучылі. Дзед нават у 80 гадоў капаў дзед бульбу, ездзіў на веласіпедзе, сек дровы.

А вольны час ён прысвячаў музыцы. Дома ў дзядулі была радыёла, якую ён часта ўключаў. На слых падбіраў пачутыя мелодыі. А пасля ўзнаўляў іх на скрыпцы. Яго часта звалі граць на вяселлі, і ў горадзе, і па навакольных вёсках. У 50-60-я гады мінулага стагоддзя самабытныя музыкі карысталіся вялікім попытам. І ў 70-я гады яны гралі, але менш: тады папулярнымі сталі вакальна-інструментальныя ансамблі”.

суб.jpg

На дэманстрацыі ў Смаргоні. Міхаіл СУБЕТА са скрыпкай. 60-я гады мінулага стагоддзя


Экзотыка 80-х

Таму многія дзівіліся, калі ў 1982 годзе Міхаіл Субета з суседам-баяністам Міхаілам Бялячыцам граў ва ўнучкі на вяселлі. Экзотыка – не іначай. Вяселле было ў вялікай палатцы, якую ўстанавілі прама ў двары. Маршы гралі. Музыкі бліскуча выконвалі ўсе заказы гасцей. 

“Найбольш я  граў з Субетам, - кажа 71-гадовы Міхаіл Бялячыц. -  Пазнаёміліся мы выпадкова. Яго сын Яўген суседзіў са мной. Неяк аднойчы я збіраўся ехаць на провады граць. Адзін. Ды сустрэў Міхаіла Лявонавіча. Пазнаёміліся мы з ім – і на провады паехалі ўдваіх. З той пары і сталі разам граць. Аднойчы нам давялося і ўтраіх рэзнуць: да нас яшчэ мой зямляк з Лылойцяў, цымбаліст Баркоўскі, далучыўся.

IMG_0348.JPG

Міхаіл БЯЛЯЧЫЦ


Ой, Субета так любіў скрыпку! Мог цэлы дзень яе з рук не выпускаць.  Полькі, вальсы, факстроты, “Вологду”, “Амурские волны” – чаго мы толькі не гралі. З ім цікава было, прыемны, вясёлы быў чалавек. Нашмат старэйшы за мяне (амаль на сорак гадоў!), але мы добра дружылі”.

субеты.jpg

“У 1991 годзе памерла бабуля – і скрыпка ў дзядулевым доме замаўчала, - з сумам у голасе прамаўляе Алена Яўгенаўна. - Інструменты ў футаралах (іх было чатыры ці пяць, я дакладна не памятаю) па-ранейшаму віселі на сцяне каля дзедавага ложка, але ён іх у рукі нават не браў. Пасля па адной стаў іх прадаваць. Праўда, дзве скрыпкі пакінуў…”

У лістападзе 1993 года дзядулю раптоўна зваліў інсульт. І праз тры тыдні яго не стала. Пасля смерці скрыпкі нейкім дзіўным чынам зніклі. Засталіся толькі футаралы, выкінуць каторыя ў нас рука не паднялася. Так і ляжаць на гарышчы”.

Цікаўнасць да скрыпача Субеты, які, дарэчы, ведаў шмат мелодый з Беласточчыны, праяўляла вядомая на той час у Смаргоні настаўніца па класе скрыпкі Аўрора Леанідаўна Эскіна. І гэты факт, на мой погляд, прыдае значнасці самабытнаму музыку.

Не прамінулі Міхаіла Лявонавіча і вядомыя беларускія фалькларысты Уладзімір Бярбераў і Алесь Лось. Дзякуючы ім, удалося захаваць для нашчадкаў найгрышы  скрыпача. Мелодыі ў выкананні Субеты  прадаўжаюць гучаць у аўдыёзапісах.

Вальс – партыя першай скрыпкі, запісана ад Міхаіла Лявонавіча Субеты ў 1989 годзе. Запісаў Уладзімір БЯРБЕРАЎ


Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Алены ШЭЛЕГ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений