І будуць танцы на Крыўлянцы!

 

І будуць танцы на Крыўлянцы!

Культура
28.03.2020
1781
Вучаніца 11 класа Крэўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы Кацярына Янголь выйшла ў фінал праекта “Першыя”. Гэты праект рэалізуе кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2019-2020 навучальным годзе.

янголь.jpg

У яго межах праходзіў агульнарэспубліканскі конкурс ідэй для навучэнцаў ІХ-ХІ класаў у чатырох напрамках: тэхналогія, культура, інклюзія і экалогія. Удзельнікам конкурсу неабходна было распрацаваць ідэю ў адным з гэтых напрамкаў і прадставіць яго ў выглядзе публічнага выступлення ў фармаце навуковых канферэнцый TED.

IMG_5602.jpg

Кацярына Янголь.jpg

Арганізатары конкурсу атрымалі больш за сотню ролікаў з арыгінальнымі ідэямі і цікавымі праектамі. Журы было складана вызначыць дзясятку фіналістаў.

Вучаніца нашай школы Кацярына Янголь  прэзентавала праект “Танцы на Крыўлянцы”, галоўная ідэя якога – раскрыць і зберагчы прыроднае хараство малой радзімы, а таксама натхніць іншых на захаванне прыроды свайго краю.

першыя 1.jpg

“На першым этапе мы распавядаем мясцовым жыхарам пра важнасць клопату аб наваколлі, знаходзім аднадумцаў. Пасля ўсе разам выйдзем на ачыстку ракі Крыўлянкі ад смецця. А напрыканцы зладзім “Танцы на Крыўлянцы!”- паведаміла Кацярына.

першыя 6.jpg

Хутка дзяўчынка пазнаёміцца з ментарамі і пачне рыхтавацца да свайго выступлення на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

Таццяна ВАРЫЦКАЯ, намеснік дырэктара Крэўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.

Статьи по теме: