Па-над Мінскам – “Згукі мінуўшчыны”

 

Па-над Мінскам – “Згукі мінуўшчыны”

Культура
17.03.2020
2443
Чарговы дыплом І ступені – на рахунку ўзорнага ансамбля “Гулянок” школы мастацтваў імя М.К. Агінскага. Калектыў удзельнічаў у II адкрытым конкурсе беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі Мінуўшчыны».

IMG_9860.JPG

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 фальклорных, вакальных, інструментальных калектываў Беларусі. Ансамбль “Гулянок” выступаў у праекце “Музычна-інструментальнае выканальніцтва”.

IMG_9843.JPG

“Гулянок” на сталічнай сцэне


Аўтар і кіраўнік праекта - знакаміты беларускі этнахарэограф, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Мікола Козенка. На працягу конкурсу ён нёс вахту каля відэакамеры: фіксаваў усе моманты імпрэзы.

IMG_9909.JPG

Патрыярх беларускай этнахарэаграфіі Мікола КОЗЕНКА


Журы ўзначаліў Вячаслаў Калацэй, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.  Ён адзначыў, што конкурс пакінуў добрае ўражанне. Можна спадзявацца на тое, што новы фальклорны фэст паступова набярэ моц - усе ўмовы для гэтага ёсць.

IMG_9886.JPG

Народная музычная культура Беларусі - бязмежнае нацыянальнае багацце, якое ўражвае шматграннасцю, самабытнасцю і каларытам. Нашы продкі пакінулі ў спадчыну шмат песень, найгрышаў, інструментальных кампазіцый. Праз стагоддзі нас заварожвае музыка традыцыйных музычных інструментаў - дуды, скрыпкі, цымбалаў, гармоніка… Цяпер асабліва важна не проста захаваць сваё нацыянальнае багацце, не музеефікаваць народную музычную спадчыну, а ствараць магчымасці для яе распаўсюджвання.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.