Казачныя падарожжы для маленькіх беларусаў

 

Казачныя падарожжы для маленькіх беларусаў

Культура
05.03.2020
868
Яшчэ ў студзені гарадская дзіцячая бібліятэка распачала паўгадавы праект «Беларуская кніга і лялечны тэатр». Разлічаны ён на дзяцей старшых груп дзіцячых садкоў і вучняў пачатковых класаў. Адным з першых прапанаваных мерапрыемстваў стала праграма “Прыступкі ў свет роднай прыроды”. Дашкольнікі ў гульнявой форме вывучалі правілы паводзінаў у лесе і ля вадаёмаў, удзельнічалі ў віктарыне, знаёміліся з ляснымі жыхарамі.

Библиотека.JPG

Цікавым заканчэннем стала вы ступленне інтэрактыўнага лялечнага тэатра “Праменьчык” са спектаклем “Зайкава хатка”. Старэйшым дзеткам работнікі бібліятэкі прапана-валі акунуцца ў свет твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Муравейкі, Генадзя Аўласенкі. Вясною дзетак чакаюць “Падарожжа ў свет непрачытаных кніг”, калейдаскоп спектакляў па матывах беларускіх народных казак, выстава новых беларускіх кніг, святкаванне 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага.

Віялета ВОЙТКА.

Фота з архіва гарадской дзіцячай бібліятэкі.

Статьи по теме: