Сольскі Дом культуры прыняў ўдзел у аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”

 

Сольскі Дом культуры прыняў ўдзел у аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”

Культура
24.02.2020
2554
У праграме, якую прадставіў Сольскі Дом культуры на аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”, - акцэнт быў зроблены на беларускія песні. Патрыятычныя, народныя і аўтарскія. Вядомыя кампазіцыі  “Гаворка беларуская”, “Шуміце бярозы”, “Вечна жыві, мая Беларусь”, “Полька-вязынка”, а яшчэ - “Смаргонскія бараначкі” (пра мясцовы брэнд песню напісала Ірына Гаева, музыку – Васіль Карпец). Выканаў гэту песню ўзорны фальклорны гурт “Кропелькі”. Дарэчы, у складзе гэтага калектыву – юны баяніст Уладзімір Рэшкевіч, які атрымаў матэрыяльную дапамогу са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Сваю “хвіліну славы” атрымалі мясцовая “зорачка” Варвара Какауліна, удзельнікі дзіцячага вакальнага  гуртка, Дзмітрый Станкевіч і іншыя выступоўцы. Некаторыя людзі ў зале не стрымлівалі  слёз, калі Аляксандр Хвастэнка выконваў песню “Дзень Перамогі”.

Арганічна ў святочную праграму ўпісалася выступленне ўдзельнікаў клуба аматараў хрысціянскай песні. Публіцы яны прадставілі дзве песні “Да цябе хілюся, Божа” і “Малітва за Беларусь”. Галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Марыя Клуйша, расказала, што ў раёне плануецца правесці фестываль хрысціянскіх спеваў і выказала надзею, што сольскі хор таксама прыме ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

IMG_8162.JPG

IMG_8172.JPG

IMG_8177.JPG

IMG_8185.JPG

IMG_8192.JPG

IMG_8211.JPG

IMG_8220.JPG

IMG_8236.JPG

IMG_8242.JPG

IMG_8251.JPG

IMG_8263.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: