Вішнева - зямлі маёй куточак дарагі

 

Вішнева - зямлі маёй куточак дарагі

Культура
24.02.2020
785
Шматлюдна было ў глядзельнай зале Вішнеўскага Дома культуры 20 лютага. Вяскоўцы прыйшлі на канцэрт, які  самадзейныя артысты падрыхтавалі на раённы агляд-конкурс “Распахнем акенца творчасці”.  

Гучалі песні аб вайне ў выкананні салісткі Наталлі Сырай і вакальнай групы хлопчыкаў. Вельмі эмацыянальнымі былі выступленні Ірыны Антухевіч і Алеся Чайкоўскай – яны нагадала пра тое, колькі гора і пакут прынесла людзям вайна. Прызнаннем у любові да роднай Беларусі, свайго роднага кутка сталі песні ў выкананні дуэтаў Анастасіі і Арцёма Сідаровічаў, Ірыны Антухевіч і Алесі Адамовіч, Марыны Кулінай, Максіма Пашука, жаночай фальклорнай групы. Шчырымі і непасрэднымі  на сцэне былі юныя вішнеўскія артысты: Анастасія Дыро, Алеся Чайкоўская, Маргарыта Несцер, вакальная група. Кожны нумар канцэртнай праграмы суправаджаўся тэматычнай відэапрэзентацыяй.

IMG_7911.JPG

Жыхары аграгарадка ахвотна наведваюць Дом культуры, дзе для іх заўсёды гасцінна адкрыта “акенца творчасці” мясцовых артыстаў.

Тамара СЯМЕНЧАНКА,  загадчыца аддзела метадычнай работы РЦК.