Мілагучная і старажытная

 

Мілагучная і старажытная

Культура
24.02.2020
2854
Беларуская мова - самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх. Даўней беларуская была адной з самых культурных усходнеславянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісалі ўсе законы, вяліся суды, адбываліся соймы.

Прывіваць любоў да мовы, да таго найпрыгажэйшага куточка, дзе нарадзіўся, вырас, атрымаў першыя жыццёвыя ўрокі, мы пачынаем менавіта з дзяцінства.

дети.jpg

У міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам. У сярэдніх і старшых групах беларуская мова ўжывалася ў рухомых гульнях, гульнях-драматызацыях, гульнях-дыялогах, гульнях-разважанках, гульнях-падказках. Ладзіліся экскурсіі для выхаванцаў у наш невялічкі музей “Беларуская хатка”. Беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня.

дети1.jpg

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы - нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Алена АМБРАСЕВІЧ, выхавацель ясляў-сада №14.