Агляд-конкурс “Распахнем акенца творчасці”: Магія Залесся

 

Агляд-конкурс “Распахнем акенца творчасці”: Магія Залесся

Культура
24.02.2020
1621
Тэатралізаваны канцэрт “Мы бачым у вас герояў слаўных”, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны, адбыўся ў Залескім Доме культуры. Імпрэза прайшла ў межах раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенцы творчасці”.

Дзевяць нумароў – прафесійных, яскравых, псіхалагічна насычаных. Тэматычна разнапланавых, але лагічна і гарманічна ўплеценых у канцэртны вянок. На сцэне – дзеці, моладзь, людзі паважанага ўзросту. Залеская зямля сапраўды багатая на таленты. Сям’я Кур’ян ледзь не ў поўным складзе. Галасістая Ганна Расошка, якая некалі саліравала ў валэўкаўскіх “Кропельках”, вырасла і стала сапраўднай артысткай. Вакальная група “Заляснянка”, якая нядаўна адзначыла 25-гадовы юбілей. Дзмітрый Сырай і прыгожыя ўдзельніцы літаратурнага аб’яднання “Магія слова”. Выдатны дуэт Ганны-Марыі Копач і Алены Маркевіч. Таленавітыя работнікі ДК Аксана Ліс, Таццяна Нясцюрына і Сяргей Харытон.  

IMG_7935.JPG

IMG_8128.JPG

IMG_7941.JPG

IMG_7946.JPG

IMG_7949.JPG

IMG_7963.JPG

На сцэне – не толькі выступалі, але і разважалі на тэму сапраўдных мужчын жанчыны-кіраўніцы: дырэктар музея М. К. Агінскага Людміла Градзіцкая, загадчыца Дома рамёстваў Таццяна Зяновіч і ўпраўляючая па справах Залескага сельсавета  Валянціна Маркевіч.  

IMG_7988.JPG

IMG_8000.JPG

IMG_8021.JPG

IMG_8028.JPG

IMG_8050.JPG

IMG_8055.JPG

IMG_8058.JPG

IMG_8102.JPG

Журы адзначыла выдатны сцэнарый і выключную рэжысёрскую работу. “Я працую дзевятнаццаць гадоў начальнікам аддзела культуры, і вам кожны год удаецца мяне здзіўляць арыгінальнымі, разнапланавымі конкурснымі праграмамі”, - не хавала свайго захаплення Таццяна Ражэва. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: