У смаргонскім садку дзеці распісвалі гліняныя збаны і будавалі вуліцы рамесленнікаў

 

У смаргонскім садку дзеці распісвалі гліняныя збаны і будавалі вуліцы рамесленнікаў

Культура
13.02.2020
3229
У старэйшай групе № 6 дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №15 г.Смаргоні” прайшоў тэматычны тыдзень “Беларускія народныя промыслы”.

Выхаванцы знаёміліся з беларускімі рамёствамі, з працай народных майстроў, з матэрыяламі і прыладамі працы, неабходнымі для выгатаўлення прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На адным з заняткаў выхаванцы разам з Майстрам – залатыя рукі адправіліся ў цікавае падарожжа па горадзе Майстроў. Яны будавалі ў горадзе вуліцы рамесленнікаў: ганчароў, бондараў, ткачоў, майстроў па пляценню, падбіраючы неабходныя прылады працы, а таксама вырабы ганчарства, бондарства, лазапляцення, ткацтва.

З асобай зацікаўленасцю. выхаванцы распісвалі гліняныя збаны: будавалі дэкаратыўныя кампазіцыі на аб’ёмных вырабах. Пасля праведзенай работы ўсе дзеці атрымалі медалі з надпісам “Майстар – залатыя рукі”.

1 IMG_8810.jpg

2 IMG_8811.jpg

3 IMG_8813.jpg

4 IMG_8817.jpg

5 IMG_8822.jpg

6 IMG_8827.jpg

Наталля СВІРБУТ, выхавацель дашкольнай адукацыі.