Беларусь - краіна палацаў

Культура
29.01.2016 13:16
1201
Усе, хто далучыўся да адраджэння палаца Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, працягваюць і далей будаваць планы па адраджэнні гэтага чароўнага куточка нашай краіны. Не толькі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, супрацоўнікі музея-сядзібы, але і сябры ды валанцёры мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” шукаюць магчымасці аднаўлення тэрыторыі палаца-паркавага комплексу.

На...
Усе, хто далучыўся да адраджэння палаца Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, працягваюць і далей будаваць планы па адраджэнні гэтага чароўнага куточка нашай краіны. Не толькі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, супрацоўнікі музея-сядзібы, але і сябры ды валанцёры мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” шукаюць магчымасці аднаўлення тэрыторыі палаца-паркавага комплексу.прылуки 1

На мінулым тыдні адбыўся візіт прадстаўнікоў гэтай грамадскай арганізацыі ў вёску Прылукі, дзе праходзіла сустрэча з заснавальнікамі фонду “Ляліва” і народным аб’яднаннем “Прылуцкая спадчына”. Сустрэча адбылася ў межах праекта “Умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу фонду “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны”. Праект рэалізуецца пры падтрымцы фонду “Еўразія” за кошт сродкаў USAID.
Прылукі вядомы маёнткам Гутэн-Чапскіх, які адносна добра захаваўся ў Мінскім раёне.

Сядзіба размешчана пры старым «кацярынінскім» тракце. Да 1740 г. на гэтым месцы быў праваслаўны манастыр. Першымі вядомымі ўладальнікамі маёнтка з’яўляліся Стэцкевічы, Агінскія, Іваноўскія. У 1872 г. Прылукі набыў граф Эмерык Гутэн-Чапскі. Апошнім уладальнікам маёнтка быў яго малодшы сын Ежы.

Экскурсію па старажытнаму парку правёў для гасцей са Смаргоні старшыня праўлення мясцовага гісторыка-культурнага фонду “Ляліва”, заслужаны работнік культуры Леанід Волчак, які падрабязна расказаў пра род Гутэн-Чапскіх і пра гісторыю палаца ў Прылуках. Дзелавая сустрэча прадстаўнікоў двух фондаў адбылася ў цэнтры народнай творчасці, што месціцца ў будынку колішняй панскай карэтнай.

Грамадскія аб’яднанні “Беларускі фонд культуры”, “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў” і гісторыка-культурны фонд “Ляліва” ў аснову сваёй дзейнасці па адраджэнні сядзібы і стварэнні тут гісторыка-культурнага, турыстычнага аб’екта рэспубліканскага значэння паклалі папулярызацыю вялікай ролі Гутэн-Чапскіх у гісторыі Беларусі. Вядома, што Караль Гутэн-Чапскі быў ці не самым выдатным мінскім губернатарам, пры якім сталіца нашай краіны набыла напрыканцы ХІХ стагоддзя аблічча насамрэч еўрапейскага горада.прылуки 3 прылуки 2

Дырэктар фонду “Ляліва” Іван Гардзіеўскі прэзентаваў праект “Культурная спадчына краіны – дастаянне свету”.

Прысутныя паглядзелі фільм пра Караля фон Гутэн-Чапскага, выслухалі прапановы наконт магчымасці рэканструкцыі Прылуцкага сядзібнага комплексу, надання сядзібе статуса філіяла Музея гісторыі горада Мінска.

Падчас візіту былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж двума фондамі. Дамову аб сумеснай дзейнасці мяркуецца падпісаць падчас прыезду прылуцкіх партнёраў на Смаргоншчыну з адказным візітам.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений