Госці фестываля "Кераміка Крэва" падзяліліся сваімі ўражаннямі ад свята

 

Госці фестываля "Кераміка Крэва" падзяліліся сваімі ўражаннямі ад свята

Культура
18.08.2019
1877
17 жніўня на Смаргоншчыне прайшоў фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва". Госці гэтага свята падзяліліся з намі сваімі ўражаннямі.

Вікторыя Капыш, Аляксандра і Ларыса Міхалькевіч, вучаніцы Крэўскай школы:

68334673_2458703120913114_623548548943708160_n.jpg

- У нас у школе працуе бізнес-кампанія “РИТМ”. Сваімі рукамі мы робім падушкі з водарам радзімы, сурвэткі з вышыўкай, абярэгі, сумачкі… Таксам прапануем правесці экскурсіі па Крэўскаму замку. Удзельнічаем у крэўскіх фэстах з вялікімі задавальненнем.

Вадзім Буглак, каваль з Івянца:

69258405_789865541410252_6840975607866589184_n.jpg

- Амаль дзесяць гадоў займаюся кавальскай справай. Сюды, у Крэва, прыехаў, каб падтрымаць сваіх сяброў-ганчароў. На такіх святах асаблівым попытам карыстаюцца манеты. На кожны фэст стараюся падрыхтаваць нейкую новую, адметную. Для крэўскага свята зрабіў манету “Герб Ляліва”.

Ледзі Кетрын і ледзі Вітольда, удзельніцы танцавальнага калектыва “1410”, Мінск:

68467966_354050605530331_7140886375213039616_n.jpg

- Пастаянна ўдзельнічаем у розных фэстах і праводзім майстар-класы па сярэднявечных танцах. Крэва – цудоўнае месца. Гістарычнае. Многія цікавяцца, чаму такая назва ў нашага калектыва? Калі адсачыць радавое дрэва кожнага з танцораў, то можна заўважыць, што ва ўсіх продкі ваявалі і перамаглі ў бітве пад Грунвальдам.

Сяргей і Марына Бандарэнкаі, керамісты з вёскі Чухны:

68657005_442341536359371_7210561434927759360_n.jpg

- Пастаянна ўдзельнічаем ў крэўскім фэсце керамістаў. Прывозім сюды сваю прадукцыю. Дарэчы, асаблівым попытам яна карыстаецца менавіта ў беларускіх пакупнікоў. Добра купляюць сувеніры з гістарычнай тэматыкай. Апошнім часам беларусы сталі больш цікавіца сваімі каранямі, сваёй гісторыяй. І гэта правільна: трэба шанаваць сваіх продкаў, тады продкі будуць дапамагаць нам.

Святлана і Мікалай Пундзік, Смаргонь:

68753670_659544121212906_7630772389399232512_n.jpg

- Мы любім такія святы. У Крэва кожны год прыязджаем, у Гальшанах бываем. Вельмі нам спадабалася выступленні вулічнага тэатра “Вір” і конна-гістарычнага клуба “Залатая шпора”, работы керамістаў.

Зінаіда Мазнёва, Смаргонь:

68588059_2434781303235059_7730397398530260992_n.jpg

- Я нарадзіла у Крэве, дагэтуль часта бываю на малой радзіме. Святы крэўскія люблю. Сёння на фэст прыйшлі разам з дачкой і ўнукамі. Тут заўсёды цудоўная арганізацыя, цікавыя калектывы выступаюць.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.