Ксенія Галецкая пад акампанемент смаргонкі Анастасіі Ванеевай заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на “Славянскім базары ў Віцебску”

Культура
12.07.2019 10:35
979
Пераможцаў XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019» – адной з галоўных падзей “Славянскага базара” – назвалі ўчора на гала-канцэрце юных выканаўцаў у канцэртнай зале “Віцебск”. Гран-пры дзіцячага творчага конкурсу журы прысудзіла беларусцы Ксеніі Галецкай.

На сцэну разам з Ксеніяй вышла юная смаргонская “зорачка” Анастасія Ванеева. Яна выканала вельмі складаную партыю на цымбалах. Прыгожы прадзюсарскі ход даў цудоўны вынік.

66814093_2328069680643842_3299238502050299904_n.jpg

Ксенія ГАЛЕЦКАЯ і Анастасія ВАНЕЕЕВА


На суд журы Ксенія прадставіла песню “Грай”. Як адзначыла ў інтэрв’ю Анжэліна Мікульская, дырэктар прадзюсарскага цэнтра “СПАМАШ”, гэта песня пра цымбалы, таму лагічна было аздобіць нумар жывым гучаннем беларускага інструмента.

- Нашы эмоцыіі зашкальваюць. Вельмі радасна! Мы спадзяваліся на высокі вынік, - усміхаецца Вольга Грагоўская, настаўніца Насці Ванеевай, якая таксама прысутнічала на выступленні дзяўчынак. – Старшынёй журы быў сусветна вядомы швецкі спявак і музыкант Bosson. Пасля выступлення беларусак ён падняў вялікі палец уверх і моцна апладзіраваў. Насцю хвалілі і Анжаліна Мікульская, і кампазітар Леанід Шырын… Ведаеце, ад такіх эмоцый крылы за спіной пачынаюць расці і працаваць хочацца з яшчэ большай аддачай.

Галіна АНТОНАВА.

Фото с сайта "СБ. Беларусь сегодня".


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений