“Чароўны свет батлекі” запалілі ў Залессі

Культура
19.05.2019 20:07
864
На V адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў  “Чарооўны свет батлейкі” сабраліся батлейшчыкі з Докшыц, Ліды, Магілёва, Мінска, Наваполацка, Стаўбцоў, Смаргоні і Залесся. Дзіцячы, дарослыя і нават сямейны калектыў.

На суд журы, якое ўзначаліў галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Мікалай Андрэеў, былі прадстаўлены восем спектакляў. Конкурсныя выступленні таксама ацэньвалі актрыса Мінскага абласнога драматычнага тэатра Ірына Камышава, вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава і начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва.

Распачаў конкурсную праграму народны тэатр лялек “Батлейка” з Залескага ДК (кіраўнік – Таццяна Нясцюрына). Інтэрактыўны спектакль-камедыя “Смаргонскі кірмаш” добра падняў настрой публіцы, а журы прысудзіла яму першае месца.

 Бурныя апладысменты і захапленне журы выклікала выступленне батлеечнага калектыва Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Іны Яновіч. Спектакль “Шукайце кветку – папараць” таксама атрымаў дыплом І ступені (сярод дзіцячых).

На другім месцы – народны тэатр лялек “Капялюш” з Наваполацка і батлеечны тэатр “Докшыцкая батлейка Патупчыка”. На трэцім – батлейшчыкі з Мінска і Стаўбцоў.

60388323_341540066475079_8190292248793972736_n.jpg

60402307_702365380180186_5754955967015944192_n.jpg

60514995_612043452596012_1375943973578735616_n.jpg

60517289_323181665016328_2395254057833857024_n.jpg

60531626_850464842013013_2630711449265111040_n.jpg

60544553_334042060617021_1354502375850639360_n.jpg

60671173_894357537596081_6960737644179357696_n.jpg

60714822_304357637144120_7226616675515236352_n.jpg

60891280_2312489758999147_4441398815773163520_n.jpg

60930038_419164578915718_2909778736029106176_n.jpg

60964022_682504578860064_6661779968730595328_n.jpg

Лепшымі спектаклямі журы прызнала “Незвычайны ўрок беларускай літаратуры”, што ўвасобілі юныя артысты з Магілёва і “Казіная хатка” (Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений