Смаргонская цымбалістка Анастасія Ванеева перамагла ў творчым конкурсе “Маладыя таленты Беларусі”

Культура
03.05.2019 13:04
498
Смаргонская цымбальная “зорачка” Анастасія Ванеева атрымала дыплом лаўрэата І ступені VІІІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” ў намінацыі “Інструментальная музыка. Салісты”. Конкурс праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. 2 мая ля стэнда Белтэлерадыёкампаніі на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

image (3).jpg

Сёлета ў праекце ўдзельнічалі 400 канкурсантаў. Сярод іх  157 салістаў і 37 ансамбляў - у намінацыі “Эстрадны вакал”, 139 сольных выканаўцаў і 30 калектываў – у намінацыі “Інструментальная музыка”, 27 сольных артыстаў і 10 ансамбляў - у намінацыі “Спадчына”.

Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. Музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў можна пачуць у эфіры Першага нацыянальнага канала ў праграме “Маладыя таленты Беларусі”. Радыёслухачоў чакаюць сустрэчы з пераможцамі і дыпламантамі конкурсу.

Напамінаем, Анастасія Ванеева – таленавітая выхаванка настаўніцы школы мастацтваў Вольгі Грагоўскай. Віншуем Насцю, яе настаўніцу, а таксама канцэртмайстра Марыю Сарока з выдатным выступленнем на конкурсе. Зычым новых перамог.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Вольгі ГРАГОЎСКАЙ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений