“Гулянок” выступіў на V адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”

Культура
29.04.2019 08:53
617
У красавіку ў Мінску сабраліся прафесійныя і самадзейныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, людзі, зацікаўленыя народнымі танцамі і фальклорам на V адкрытым конкурсе беларускіх народных танцаў “Ветразь”.

”Аматарская народная творчасць была і застаецца сёння важнейшым складнікам нацыянальнай культуры і яе асновай, без якой немагчыма захаванне нацыянальнай самабытнасці і фарміраванне свядомасці, развіцця сучаснага мастацтва нашай краіны, - адзначыў у прывітальным слове Тадэвуш Стружэцкі, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”. - …Менавіта традыцыйная культура знітоўвае сёння розныя пакаленні, спрыяе захаванню і перадачы генетычнай памяці беларусаў”.

жих-гулянок 1.jpg

Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”


Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” запрасілі ў якасці госця-выступоўцы. Для ўсіх прысутных калектыў прадставіў канцэртную праграму, якая складалася з беларускіх народных песень і танцавальных найгрышаў. Мелодыі былі пераняты ў самабытных музыкаў Смаргоншчыны. Гэтых музыкаў ужо няма ў жывых, а мелодыі, якія яны гралі некалі на вяселлях, на вясковых танцах, “Гулянок” цяпер і выконвае.

Кіраўніка ансамбля “Гулянок” Чэслава Жыха ўзнагародзілі падзячным пісьмом ад арганізатараў конкурсу за асабісты ўклад у зберажэнне і папулярызацыю нацыянальнай культуры, высокі прафесіяналізм і творчасць.

жих.jpg

Кіраўнік ансамбля "Гулянок" Чэслаў ЖЫХ


Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва школы мастацтваў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений