Самым творчым ветэранам – дыпломы і падарункі

Культура
21.03.2019 15:08
591
Добрай традыцыяй стала правядзенне абласнога фестывалю творчасці “Не старэюць душой ветэраны”.

Ансамбль «Крынічанька».JPG

Ансамбль «Крынічанька».


Чарговае мерапрыемства адбылося 16 сакавіка ў Іўі.

У свяце, якое доўжылася амаль шэсць гадзін, прынялі ўдзел чатырнаццаць ветэранскіх калектываў з Ашмян, Астраўца, Навагрудка, Ліды і іншых гарадоў вобласці. Песняй “Беларусь мая сінявокая” распачаў сваё выступленне народны хор ветэранаў Смаргонскага раённага Цэнтра культуры. Наш раён прадставіў таксама ансамбль “Крынічанька” цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом”.

Абодва калектывы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Журы, якое ўзначаліла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, асобна адзначыла некаторых удзельнікаў са Смаргоні: кіраўніка аркестравай групы хору ветэранаў Валянціна Бортніка, акампаніятара Анатоля Пятроўскага, аўтараў музыкі і слоў Аляксандра Ляха і Валянціну Бажыдай.

Як аўтар песні і саліст атрымаў дыплом і падарунак кіраўнік ансамбля “Крынічанька” Васіль Карпец. А Юлія Шэмес узнагароджана як самая пажылая ўдзельніца. Абодва калектывы выказваюць шчырую падзяку за аказаную дапамогу аддзелу культуры Смаргонскага райвыканкама.

Народны хор ветэранаў.JPG

Народны хор ветэранаў.

Ядвіга КУМПІЦКАЯ, удзельніца хору.

Фота Алены ЯБЛАКАВАЙ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений