“Чароўны свет батлейкі” сабраў у Залессі сваіх прыхільнікаў

Культура
19.05.2018 17:33
1078
IV адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў у Залессі прымаў калектывы Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей.
балейка 044.jpg 

У склад журы ўвайшлі вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, яе намеснік Таццяна Ражэва, вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога драмтэатра Ірына Камышава. Узначаліў конкурсную камісію вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Уладзімір Уладыка.


балейка 053.jpg

 І гледачы , і журы былі прыемна ўражаны крэатыўным адкрыццём фэсту і арыгінальнай формай жараб’ёўкі, якую прапанавалі і здзейснілі культработнікі Залескага Дома культуры і артысты мясцовага народнага тэатра лялек “Батлейка”.

Распачаў конкурсную праграму калектыў Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў са Стаўбцоўскага раёна. Бурныя апладысменты і захапленне журы выклікала выступленне батлеечнага калектыва Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Іны Яновіч. Дарэчы, гэта калектыў атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і Дыплом лаўрэата І ступені.


балейка 025.jpg


балейка 036.jpg


балейка 073.jpg

 Цудоўную прафесійную сцэнаграфію, акцёрскае майстэрства і крэатыўнасць прадэманстравалі ўсе калектывы. Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны сямейны тэатр “Батлейка” з Мінска, які ўжо тры разы браў удзел у нашым фэсце, а таксама вышэйзгаданы дзіцячы тэатр са Стаўбцоўскага раёна.


балейка 087.jpg


балейка 097.jpg


балейка 119.jpg


балейка 130.jpg


балейка 179.jpg


балейка 040.jpg


балейка 189.jpg


балейка 211.jpg

 

На другім месцы тэатр “Валошкі” з Магілёва, для якога ўдзел у фэсце стаў паспяховым дэбютам, і студэнцкае “Адраджэнне Батлейкі” з педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Першае месца прысуджана батлейшчыкам з Ліды за казку “Курачка і каласок”.

Лепшым спектаклем журы аднагалосна прызнала “Колазварот” Таццяны Нясцюрынай, што ўвасобілі артысты народнага тэатра “Батлейка” аг. Залессе.


балейка 239.jpg


балейка 317.jpg


балейка 333.jpg


балейка 331.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений