Залескі сельскі выканаўчы камітэт стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу

Культура
08.02.2018 14:22
1896
Залескі сельскі выканаўчы камітэт стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі.
На ўрачыстым пасяджэнні ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дыплом лаўрэата атрымаў старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч.

Гришкевич_Залесье.jpg

Старшыня Залескага сельвыканкама Зянон ГРЫШКЕВІЧ, інспектар сельвыканкама Вольга ПАЧЫКОЎСКАЯ, загадчыца Дома рамёстваў Таццяна ЗЯНОВІЧ з дыпломам лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу.


Багаты на гісторыка-культурную спадчыну залескі куточак вельмі спрыяльны для далейшага развіцця розных відаў і жанраў мастацкай творчасці. А раённыя і мясцовыя ўлады ўсімі магчымымі спосабамі падтрымліваюць аматараў мастацкай самадзейнасці, рамёстваў, творчых асоб і ўсіх жыхароў шляхам стварэння неабходных умоў для іх духоўнага і інтэлектуальнага развіцця. Фінансаванне святочных мерапрыемстваў праводзіцца за бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі сельвыканкама. Сельвыканкам актыўна працуе па пошуку пазабюджэтных сродкаў, займаецца прыцягненнем фундатараў для рэалізацыі мерапрыемстваў.

На тэрыторыі Залескага сельсавета працуе пяць дзяржаўных аб’ектаў культуры: гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба М. К. Агінскага”, установа адукацыі “Залеская дзіцячая музычная школа мастацтваў”, філіял раённай бібліятэкі “Залеская сельская бібліятэка”, сектар раённага цэнтра культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры”, аддзел традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў”. Усе яны мэтанакіравана праводзяць работу па захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны, вывучэнні і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў, па адраджэнні народных святаў і абрадаў з мэтай патрыятычнага выхавання розных катэгорый насельніцтва. Штогод работнікамі ўстаноў праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным, рэлігійным і прафесійным святам.

З дапамогай творчых, таленавітых, актыўных вяскоўцаў, якіх у Залессі пражывае нямала, спецыялісты сектара культуры і вольнага часу “Залескі Дом культуры” штогод рыхтуюць шэраг цікавых па зместу і розных па форме культурна-масавых мерапрыемстваў. Не толькі мерапрыемствам, што ладзяцца ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага, можна надаць найменне брэндавых, але і народнаму святу “Купалле”, фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, які у 2017 годзе прайшоў у трэці  раз.

Залесье2.jpg

Адкрыццё свята народнай творчасці.

Залесье3.jpg

Залесье_полина.jpg

Паліна КЕНЬКА - мясцовы творца.

Залесье_батлейка 060.jpg

 Тэатральны фестываль «Чароўны свет «Батлейкі».


На працягу звыш дзесяці гадоў раённы Дом рамёстваў праводзіў даследчую працу па выяўленні мясцовых i рэгiянальных асаблiвасцей традыцыйных рамёстваў, супрацоўнiчаў з навучальнымi i навуковымi ўстановамi, асобнымi спецыялiстамi ў галiне традыцыйнай мастацкай культуры, прымаў удзел у навукова-даследчай рабоце, наладжваў экспедыцыi, праводзiў збор найбольш каштоўных вырабаў традыцыйных мастацкiх рамёстваў. Вынікам гэтай працы стала стварэнне этнаграфічнай экспазіцыі “Адкуль нашы карані”, адкрыццё якой адбылося летась.

Дзелячыся сваімі ўражаннямі пасля атрымання ўзнагароды, старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч адзначыў:

- Любая ўзнагарода – гэта матывацыя для далейшага руху наперад. А працаваць над дасягненнем новых вышынь заўжды лягчэй у камандзе аднадумцаў, калі побач ёсць людзі зацікаўленыя, свядомыя, пазітыўныя. У Залессі даўно склалася свая сістэма работы і ўзаемадзеяння. Кіраўнікі мясцовых устаноў культуры, а гэта – дырэктар музея-сядзібы М. К. Агінскага Людміла Градзіцкая, загадчык Дома культуры Галіна Абрамава, загадчык Дома рамёстваў Таццяна Зяновіч, загадчыца бібліятэкі Галіна Савіцкая, а таксама мясцовыя актывісты, напрыклад, сябры грамадскай суполкі “Сяльчанка”, і ёсць той стрыжань, вакол якога мацуецца культурнае жыццё нашага аграгарадка і ўсяго сельсавета.

Залесье.jpg

Залессе запрашае сяброў.

Залесье4.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара і з архіва газеты «Светлы шлях».

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений