У Смаргоні ў школе мастацтваў імя М. К. Агінскага прайшло свята да Дня работнікаў культуры

Культура
11.10.2017 15:17
“Палюбіце культуру, як люблю яе я”, - з такім пажаданнем да маладых спецыялістаў сферы культуры звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Ражэва. Гэта зычанне адгукалася ў прамовах ветэранаў культуры, выдатных работнікаў, што праявілі свае таленты і ўменні ў розных культурных установах, на разнастайных конкурсах і фестывалях. Таццяна Мар’янаўна ўзнагародзіла ганаровымі граматамі аддзела найлепшых супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, дамоў культуры, тых, хто добрасумленна працуе ў сферы культуры.

Сморгонь_День_работников_культуры_13.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_1.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_2.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_3.jpg

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко павіншаваў прысутных і ўручыў Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і культуры аблвыканкама навуковаму супрацоўніку гісторыка-краязнаўчага музея Вользе Самаркінай і бібліятэкару Сінькоўскай сельскай бібліятэкі Ірыне Астрынскай. Падзячныя лісты і грамады райвыканкама атрымалі таксама хармайстар Жодзішкаўскага ДК Алена Давыдзенкава, бібліятэкар Лешчаняцкай сельскай бібліятэкі Галіна Аўгусціновіч. Падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры

Крэатыўную “калабарацыю” падрыхтавалі супрацоўнікі Залесскага і Крэўскага Дамоў культуры. Маладым спецыялістам гэтага года падарылі сувеніры ў выглядзе сэрцаў, а ветэранам галіны Софьі Лазар, Ірыне Варановіч і Ларысе Герасім – сувеніры і падарункі ад маладых калег і прафсаюзнага камітэта.

З канцэртнымі нумарамі выступілі вопытныя культработнікі, малады спецыяліст Арцём Гваздоў і юная “зорачка”, цымбалістка Анастасія Ванеева.

Сморгонь_День_работников_культуры_14.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_9.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_10.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_7.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_8.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_6.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_5.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_4.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_12.jpg

Сморгонь_День_работников_культуры_11.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фото аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений