Выязная выстава «Горад, якога мы не бачылі» будзе прадстаўлена ў гарадскім парку Смаргоні

Сморгонщина историческая
22.06.2018 10:56
552
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць выязную выставу «Горад, якога мы не бачылі», прымеркаваную да Дня горада.

первомай 40 -е гг 001.jpg

Першамайская дэманстрацыя, пачатак 50-х.


У кожнага населенага пункта ёсць адметныя памятныя даты. Ёсць яны і ў Смаргоні. Роднаму гораду сёлета спаўняецца 515 гадоў. Шмат прыйшлося ўбачыць ды перажыць яму за доўгія гады. Сёння ён прыгожы і квітнеючы горад.

Але, напэўна, не ўсе памятаюць, якой была Смаргонь у мінулым. Як выглядала плошча Леніна? Дзе праходзілі вядомыя Смаргонскія кірмашы з мядзведжымі прадстаўленнямі і продажам абваранкаў? А якімі былі вуліцы Гарбарная, Зарэчная, Мядзвецкая, Дворная? Даведаецеся аб гэтым, звярнуўшыся да навуковага супрацоўніка музея і падрабязна разледзеўшы Смаргонь на цікавых фотаздымках выязной выставы, якая будзе прадстаўлена ў гарадскім парку.

г.Смаргонь.30-я гг 001.jpg

Смаргонь у 30-я гады мінулага стагоддзя.

Царква ў Смаргоні да Першай Сусветнай вайны.jpg

Праваслаўны храм у Смаргоні (здымак напярэдадні Першай сусветнай вайны).

Смаргонь, 30-я гг.вул.мінская 001.jpg

Вольга САМАРКІНА, навуковы супрацоўнік.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений