Літаратурная імпрэза ад гарадзенскіх пісьменнікаў

 

Літаратурная імпрэза ад гарадзенскіх пісьменнікаў

Фестиваль
04.06.2018 15:00
196
У межах мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна літаратурна-музычную імпрэзу ладзілі паэты і пісьменнікі Наднёманскага краю.

фэст 246.jpg

На пляцоўцы каля Гродзенскага абласнога тэатра лялек перад аматарамі паэтычнага слова выступалі члены Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Са сваімі творамі выступілі Браніслаў Ермашкевіч, Дзмітрый Радзівончык, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Рыгор Гармаш, Георгій Кісялёў, Пётр Сямінскі і іншыя. Прагучалі песні ў выкананні бардаў Анатоля Апанасевіча і Аляксандра Закрэўскага, паэтэссы і музыканта Людмілы Кебіч, паэткі і спявачкі з Ліды Людмілы Краснадубскай.

Смаргонь на свяце паэзіі прадстаўлялі Ала Клемянок і маладая паэтка Алена Шатурына.

вершы.jpg


фэст.JPG

фэст 253.jpg

 

фэст 3.jpg

А. СТРАШЫНСКАЯ.

Фота Анатоля АПАНАСЕВІЧА.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений