Дзень беларускага пісьменства. Выхаванцы смаргонскага яслей-сада №13 вывучаюць Беларусь

День белорусской письменности
04.09.2018 15:16
1484
У нашай установе адукацыі 3 верасня прайшла пазнавальная хвілінка зносін для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання даведаліся нашы дзеці з гутарак, падрыхтаваных выхавальнікамі, апавяданняў, ілюстрацый. Дзецям распавядалі аб жыцці і дзейнасці выдатных філосафаў і асветнікаў, якімі з'яўляюцца для нашай зямлі Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына.

IMG_20180830_104140.jpg

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. Даведаліся, што свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.

Затым дзеці адказвалі на пытанні займальнай віктарыны па старонках гісторыі беларускага пісьменства.

Самым цікавым момантам у мерапрыемстве было падарожжа ў мінулае буквара. У сталіцы Беларусі праходзіць цудоўная выстава, прысвечаная 400-годдзю «Буквара». Фотаздымкі з гэтай выставы вельмі ўразілі дзяцей старэйшых груп.

Асноўная ідэя пазнавальнай хвілінкі – гэта беражлівыя захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём.

Т. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка ДУА “Яслі-сад №13”.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений