У гарадской бібліятэцы №1 прайшоў вечар-сустрэча з майстрамі па лазапляценні

Библиотека
27.11.2018 16:01
190
20 лістапада для членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў філіяла “Гарадская бібліятэка №1” была арганізавана сустрэча з майстрамі па лазапляценні “Добрых рук майстэрства”.

DSCF3887.JPG

DSCF3897.JPG

На мерапрыемства былі запрошаны ўмельцы ініцыятыўнай групы рамеснікаў Смаргоні Р. П. Лявонава. і Т. І. Пастэрнак., а таксама член Саюза майстроў С. У. Барташэвіч. Вядучая А. Васілеўская правяла экскурс у гісторыю лазапляцення, агляд літаратуры па тэме.

Майстры паведалі аб сакрэтах свайго рамяства, расказалі прысутным пра нарыхтоўку і апрацоўку лазы для работы. Госці свята мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па пляценні беларускага кошыка.

Напрыканцы сустрэчы была прэзентавана выстава вырабаў “Сакрэты майстэрства”.

DSCF3932.JPG

DSCF3938.JPG

DSCF3941.JPG

Людміла ШАПЕЛЬ, загадчык гарадской бібліятэкі №1.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений