Каманда першай школы перамаглі ў правававым фестывалі “Падлетак”

Калейдоскоп
06.04.2019 15:54
227
Адной з задач сучаснай школы з’яўляецца выхаванне грамадзяніна, які ведае свае правы і абавязкі, умее правільна ацэньваць свае ўчынкі і паводзіны іншых людзей. Падлеткам неабходныя навыкі сацыяльных паводзін і дзеянняў, цікавая, адпавядаючая іх патрабаванням і асаблівасцям дзейнасць: гульнявая, працоўная, творчая і г.д. Актыўнае прымяненне сітуацый прававой арыентацыі (у гульнях, трэнінгах, практыкаваннях) садзейнічае не толькі праверцы, але і замацаванню атрыманых прававых ведаў.

На гэта і было накіравана правядзенне раённага фестывалю клубаў “Падлетак”. Такія клубы створаны ў кожнай навучальнай установе раёна з мэтай павышэння ўзроўню прававой культуры навучэнцаў, прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетнх, папярэджання асацыяльных паводзін дзяцей і падлеткаў.

У час вясенніх канікул прадстаўнікі амаль усіх устаноў раёна сабраліся на фестываль у Сыраваткінскіх яслях-садзе – сярэдняй школе, каб падзяліцца сваім вопытам, дасягненнямі, развіць навыкі канструктыўных зносін, набыць новых сяброў і аднадумцаў.  Задачы кожнага клуба “Падлетак” адны, але формы работы розныя. Менавіта са знаёмства і пачаўся фестываль. Кожная каманда рыхтавала візітку свайго клуба, а яшчэ калажы “Я – у свеце закона”. Ацэньвалі майстэрства ўдзельнікаў начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі райвыканкама Элеанора Язерская, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС Аксана Цыганкова і першы сакратар раённага ГА “БРСМ” Таццяна Гетмановіч.

Пасля правядзення алімпіяды па прававых ведах для удзельнікаў фестывалю была арганізавана работа шасці тэматычных пляцовак па наступных накірунках: флэш-моб  “Я маю права на адпачынак”, майстар-клас “Ад усяго сэрца” (валанцёры – пажылым), інтэлектуальная гульня “Маю права ведаць”, практыкум этыкетных зносін, імітацыйная гульня “Маё жыццё – мой выбар”, заняткі з элементамі трэнінга па фарміраванні адносін да жыцця. Удзел у рабоце тэматычных пляцовак дапамог вучням розных устаноў бліжэй пазнаёміцца,  развіць камунікатыўныя навыкі, задумацца аб жыццёвых ідэалах, праверыць інтуіцыю, папоўніць  і праверыць свае веды аб правах і абавязках,  атрымаць некаторыя практычныя навыкі (напрыклад, удзельнікі майстар-класа вырабілі  прыгожыя паштоўкі, якімі валанцёры могуць павіншаваць сваіх падапечных).

Сваімі думкамі і  ўражаннямі ўдзельнікі і арганізатары падзяліліся на заключным этапе фестывалю падчас “Адкрытага мікрафона”.

Наступнае свята адбудзецца ў ДУА “Сярэдняя школа №1”, якая на гэты раз стала пераможцай.

Педагог-арганізатар Сыраваткінскага ясляў-сада - сярэдняй школы Галіна СВІРСКАЯ. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений