У яслях - садзе №14 г. Смаргоні адбылася музычна-тэатральная пастанова “Царэўна-Несмяяна”

Калейдоскоп
05.02.2019 08:42
440
Кожны з нас, малы альбо сталы, мяркуе ўвасобіцца ў адважнага рыцара, фею альбо чараўніка. Хіба ж не прывабна самому стаць героем твора, які спадабаўся?

На днях у яслях - садзе №14 г. Смаргоні адбылася музычна-тэатральная пастанова “Царэўна-Несмяяна”. З гэтай нагоды музычны зал сабраў шмат гледачоў, якія з захапленнем глядзелі казку. Юныя артысты паказалі свае здольнасці да тэатральнага майстэрства. Работа над спектаклем аб’яднала дзяцей, прывіла ім пачуцце партнёрства, узаемавыручкі, дапамагла паверыць у сябе. Кожны паказ новай казкі - гэта свята як для дзяцей, так і для бацькоў і педагогаў.

20190129_094119.jpg

20190129_094559.jpg

20190129_095214.jpg

Святлана РАЙБЕ, музычны кіраўнік.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений