У Смаргонскай раённай дзіцячай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Лета ў краіне цудаў”

Калейдоскоп
05.10.2018 16:00
1434
Работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі запрасілі ў гэту ўстанову дзяцей і іх бацькоў на падвядзенне вынікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.

IMG_7955.jpg

Трэба адзначыць, што многа хлопчыкаў і дзяўчынак прыняло ўдзел у конкурсе. Яны з задавальненнем наведвалі бібліятэку, вялі чытацкія дзённікі, сталі кніжнымі лекарамі, малявалі, пісалі водгукі, рабілі сэлфі з любімымі кнігамі. Многа было творчых работ. Іх змясцілі на бібліятэчную выставу. Адным словам, удзельнікі конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў” імкнуліся выканаць усе ўмовы, якія паставілі перад імі арганізатары гэтага мерапрыемства.

Вядучая адзначыла, што за летнія канікулы дзеці прачыталі вельмі многа кніг. А хто многа чытае, той многа ведае. Кнігі дапамагаюць нам зразумець усё, што дзеецца вакол нас, таму чытаць іх трэба ўважліва і ўдумліва. Кніга – гэта дарадца, выхавальнік і спадарожнік па жыцці.  Адкрываючы кнігу, адразу ж апынешся ў свеце герояў, падзей і таемнасці.

Потым дзеці адгадвалі загадкі на кніжную тэматыку, былі падведзены вынікі конкурсу, вызначаны лепшыя чытачы. Пераможцам у конкурсе летняга чытання сёлета стаў вучань 4 класа СШ №1 Павел Гіль. Яму быў уручаны дыплом 1 ступені. Дыпломамі 2 ступені арганізатары свята ўзнагародзілі вучаніцу 2 класа СШ №1 Лізу Фурс і вучаніцу 5 класа СШ №5 Варвару Глазкіну. Дыпломы 3 ступені былі таксама два. Іх атрымалі вучаніца 3 класа гімназіі Ліза Малышка і вучань 2 класа СШ №5 Яўген Каравай. Дыпломамі за ўдзел у конкурсе на працягу 5 гадоў былі адзначаны неаднаразовыя пераможцы і прызёры, вучаніцы гімназіі Паліна Шыш і Паліна Цыркуновіч, а таксама іншыя вучні з розных школ горада, якім не хапіла крыху балаў да прызавых месцаў. Але не бяда, бо конкурс летняга чытання “Лета ў краіне цудаў” будзе праводзіцца і ў наступным годзе, таму ў кожнага з юных чытачоў ёсць шанц стаць прызёрам.

Напрыканцы мерапрыемства з музычнымі падарункамі выступілі перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі вучні дзіцячай школы мастацтваў.

IMG_7835.jpg

IMG_7880.jpg

IMG_7890.jpg

IMG_7974.jpg

IMG_8034.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений