Выхаванцы Смаргонскага дзіцячага садка №15 прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет”

Год малой родины
04.03.2019 16:34
692
Любоў да малой радзімы, да роднай мовы пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, да свайго дома, дзіцячага садка. У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Яслі-сад №15 г. Смаргоні» выхаванцы сярэдняй группы прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет”. Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала магчымасць паказаць дзецям мілагучнасць і прыгажосць беларускай мовы, неабходнасць яе шанаваць і паважаць. На працягу ўсяго мерапрымства гучала беларуская мова. Маленькія ўдзельнікі салона з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, распавядалі прыказкі і прымаўкі, танцавалі і спявалi беларускiя песнi: «Беларусь мая», «Спадчына». Разам з вясёлым Несцеркам выхаванцы гулялi ў беларускія народныя гульні.

_DSC7347.JPG

З вялікай цікавасцю дзеці прынялі ўдзел у пастаноўцы тэатра батлейка. Выхаванцы паказалі беларускую казку «Курачка і пеўнік”.

Фарміраванню грамадзянскіх рыс характару дзяцей: годнасці, гонару, цікавасці да гістарычных каранёў народа спрыяла займальная вандроўка па родным краі. Выхаванцы з дапамогай відэафільма здзейснілі віртуальнае падарожжа “Па старонках гісторыі малой радзімы”.

Пасля праведзенага мерапрыемства можна ўпэўнена сказаць, што ў нашай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для таго, каб маленькія беларусы выраслі сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць малую радзіму, ведаюць і паважаюць родную мову.

_DSC7415.JPG

_DSC7446.JPG

_DSC7633.JPG

_DSC7724.JPG

А.А.ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений