Сустрэча з жыхарамі аграгарадка Асінаўшчызна “Зямля бацькоў – мая зямля”

Год малой родины
21.02.2019 14:45
187
У вучэбна-педагагічным комплексе Асінаўшчызненскі яслі-сад-пачатковая школа ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прайшла сустрэча навучэнцаў І-ІV класаў з жыхарамі аграгарадка Асінаўшчызна. На сустрэчы таксама прысутнічала старшыня Каранёўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана Сяргееўна Гаспадарова.

Осиновщизна1.jpg

Навучэнцы задавалі пытанні, якія іх цікавілі. Ад карэнных жыхароў яны даведаліся, што раней вёска называлася Дурэйкі, таму што многія мелі прозвішча Дурэйка.

 Людзі добра ведалі адзін аднаго, жылі як адна вялікая сям’я, разам працавалі, адпачывалі, ладзілі святы. У вёсцы было 30 дамоў. Вуліца была брукаваная, платы драўляныя непафарбаваныя. У кожным двары раслі дрэвы, у цяньку якіх можна было адпачыць пасля цяжкай працы. А вясной, калі дрэвы зацвіталі, вуліца зачароўвала сваёй прыгажосцю і водарам. Таму пазней і атрымала назву Зялёная.

Святлана Сяргееўна расказала пра сучаснае жыццё аграгарадка. 

Сабіна Іосіфаўна Паржон падзялілася з вучнямі сваімі артыкуламі з газеты “Светлы шлях”, Любоў Міхайлаўна Кушнярова прачытала цудоўны верш. 

Осиновщизна2.jpg

Школьнікі ў сваю чаргу парадавалі гасцей беларускімі вершамі і песнямі і на памяць аб сустрэчы падарылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Прысутныя пажадалі дзецям любіць сваіх родных, паважаць старэйшых, ганарыцца тым, што яны жывуць у Беларусі, і заўсёды памятаць пра сваю малую радзіму.

Осиновщизна3.jpg

Наталля ПАРЖОН, настаўніца пачатковых класаў Асінаўшчызненскага ясляў-сада - пачатковай школы.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений