Праца хлебароба заўсёды ў пашане

 

Праца хлебароба заўсёды ў пашане

Экономика
16.08.2019
2415
Адзначыць лепшых працаўнікоў жніва – з гэтай мэтай 13 жніўня ў Смаргонскі раён завітаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява.

Аўторак выдаўся не вельмі спрыяльным для работы, таму камбайнерскі экіпаж у складзе Аляксандра Тупекі і Уладзіслава Сліжэўскага з КСУП “АграСолы” ўзнагароджвалі не ў полі, а ў кабінеце начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Для старшага камбайнера Аляксандра Тупекі гэта жніво адзінаццатае па ліку. Мужчына працуе вадзіцелем у райвыканкаме, а на час уборачнай кампаніі сядае за штурвал камбайна. Яго малады напарнік Уладзіслаў Сліжэўскі, вадзіцель з ААТ “Смаргоньаграсэрвіс”, працуе другі сезон на жніве. На іх рахунку – амаль тысяча тон намалочанага зерня.

Ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў камбайнеры атрымалі грашовыя сертыфікаты, ад райкама прафсаюза работнікаў АПК – кветкі.

IMG_0295.JPG

Камбайнеры Уладзіслаў СЛІЖЭЎСКІ, Аляксандр ТУПЕКА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь ІВАШКА, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна БУЛЫГА, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр ШЫМАНОВІЧ і старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей ХАЛЯВА


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: