Дзень ТАА “Еўрапластэкс Інвест” прайшоў у раённай службе занятасці

Экономика
12.03.2020 12:00
525
У памяшканні раённай дзяржаўнай службы занятасці прайшоў дзень аднаго прадпрыемства – ТАА “Еўрапластэкс Інвест”. Гэта ўзбекская фірма пабудуе ў Смаргоні прадпрыемства па вытворчасці прадукцыі з бавоўны, якую  будуць пастаўляць ў наш горад з названай вышэй сярэднеазіяцкай краіны.

На сустрэчу з беспрацоўнымі прыйшоў галоўны інжынер “Еўрапластэкс Інвеста” Андрэй Лыско. Яго прадставіла начальнік раённай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч.

IMG_0064.JPG

Госць паведаміў,  што будаўнічая арганізацыя пакуль што фарміруецца. Але праект будаўніцтва завода прайшоў дзяржаўную экспертызу, адводзіцца ўчастак зямлі, пасля чаго фірма атрымае дазвол на будаўніцтва аб’екта. Таму неўзабаве спатрэбяцца рабочыя, колькасць якіх павінна скласці  на канец гэтага года 240 чалавек. На першым часе патрэбнымі будуць муляры, мантажнікі, бетоншчыкі, інжынерна-тэхнічныя работнікі, потым – іншыя спецыялісты.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений