У райвыканкаме прайшло пасяджэнне савета па развіцці прадпрымальніцтва

Экономика
29.06.2019 11:30
776
На чарговым пасяджэнні савета па развіцці прадпрымальніцтва пры райвыканкаме, якое вяла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Шчэберака, было разгледжана некалькі пытанняў, у прыватнасці, абмеркаваны Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2019 года. З дакладам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення кантрольнай работы мясцовай падатковай інспекцыі Аляксей Валохін.

Аб выкананні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, наглядальных мерапрыемствах, якія праводзяцца з мэтай абароны  ўнутанага рынку ад нядобраякасных  і небяспечных тавараў,  расказала галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка.

Работнікі “Прыорбанка” пазнаёмілі ўдзельнікаў савета па развіцці прадпрымальніцтва з новымі тэхналогіямі банкаўскага абслугоўвання, зменах у валютным заканадаўстве. А прадстаўніца “Прыорлайфа” распавяла аб еўрапейскім прадукце страхавання.

Напрыканцы пасяджэння быў разгледжаны план работы савета па развіцці прадпрымальніцтва на трэці квартал гэтага года.

IMG_7456.JPG

Пасяджэнне вядзе намеснік старшыні райвыканкама Таццяна ШЧЭБЕРАКА


IMG_7471.JPG

Члены савета па развіцці прадпрымальніцтва


IMG_7473.JPG

З інфармацыяй выступае спецыяліст падатковай інспекцыі Аляксей ВАЛОХІН


IMG_7485.JPG

Работнікі “Прыорбанка”, запрошаныя на савет па развіцці прадпрымальніцтва


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений