МОВАЮ ЛІЧБАЎ: Мясцовая індустрыя

Экономика
23.06.2018 07:33
726
На 1 студзеня гэтага года з 11 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працуе больш за 4 тыс. чалавек, 8 адносяцца да рэспубліканскай або абласной формаў уласнасці. Звыш 34 працэнтаў прамысловай прадукцыі вырабляецца менавіта на гэтых прадпрыемствах.

Найбольш буйныя: ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод”, ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”, філіял №7 “Смаргоньсілікатабетон” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”, КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”.

Сярод арганізацый прыватнай формы ўласнасці 66% аб’ёма прамысловай вытворчасці забяспечылі замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кранаспан”, ТАА “Халес”, ТАА “Эліс”.

У 2017 годзе прамысловымі прадпрыемствамі раёна выпушчана прадукцыі на 563,1 млн. рублёў.

Аб’ём экспарту тавараў склаў звыш 198,2 млн. долараў ЗША.

Акрамя краін СНГ прадпрыемствы экспартуюць сваю прадукцыю ў 35 іншых краін свету.

Пасажыраабарот за 2017 г. склаў 37,9 млн. пасажыра-кіламетраў, або 100,1% да ўзроўню 2016 г., грузаабарот склаў 247,3 млн. тона-кіламетраў, або 113,4% да ўзроўню 2016 г.

768 чалавек, або 5% ад усёй колькасці працуючых раёна, заняты ў будаўніцтве. Будаўнічы трэст №41 мае базу па вытворчасці таварнага бетону і раствору, зборнага жалезабетону, ёсць цэх па вытворчасці сталярных вырабаў. У наяўнасці парк будаўнічых машын і аўтатранспарта. Нядаўна на вытворчай базе БМТ №41 уведзены ў эксплуатацыю аўтаматызаваная бетоназмяшальная ўстаноўка блочна-модульнага тыпу прадукцыйнасцю 45 м куб. за гадзіну.

Сморгонь город.jpg

Адукацыя

Сістэма адукацыі Смаргонскага раёна прадстаўлена 27 установамі адукацыі. На 1 верасня 2017 года ўстановы дашкольнай адукацыі наведвае 2302 выхаванцы (з іх 2006 - у горадзе, 296 - на вёсцы), установы агульнай сярэдняй адукацыі - 5530 вучняў (з іх 4638 – навучэнцы гарадскіх школ, 892 - сельскіх). Акрамя таго, у Смаргоні працуе сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця, а таксама цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

У 2017/2018 навучальным годзе навучанне ў школе завяршылі 306 навучэнцаў 11-х класаў, 27 выпускнікоў узнагародзілі залатымі і сярэбранымі медалямі. 9 класаў скончылі 454 школьнікі, 48 з іх атрымалі пасведчанні з адзнакай.

У Смаргоні функцыянуюць дзяржаўная ўстановы “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”, раённая бібліятэка, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музей. Працуюць 32 калектывы са званнем “народны” і “ўзорны”.

Свабодны доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі забяспечвае публічны інфармацыйны цэнтр пры бібліятэцы.

На высокім творчым узроўні праходзяць гарадскія святы і мерапрыемствы: “Дзень горада”, “Сход пад Новы год”, “Масленіца”, “Місс Смаргонь”, “Каханне з першага погляду”, “Маладзёжны акцэнт”. Летась упершыню прайшоў фестываль “Смаргонскія абаранкі”.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений