Паклікала вясна ў поле хлебаробаў

Татьяна Чернявская
05.04.2019 15:58
289
У дваццатых чыслах сакавіка сяльгасарганізацыі Смаргоншчыны дружна ўключыліся ў вясеннюю сяўбу. Да вызначанага тэрміну гаспадаркі змаглі справіцца з падрыхтоўкай тэхнікі і паклапаціцца пра тое, якім чынам яны будуць набываць паліва для правядзення вясенне-палявых работ.

Сёлета вясна значна раней пусціла хлебаробаў у поле. У мінулым годзе ранняю сяўбу стрымлівала пераўвільготне­насць глебы. На асобныя ўчасткі тэхніка не магла выйсці нават у сярэдзіне красавіка. А сёлета ворыўныя палеткі нібы самі пажадалі быць хутчэй засеянымі.

На палях зладжана працуюць пасяўныя агрэгаты. Ура­джайнае зерне адно за другім трапляе ў шэраватую глебу. Сёлета, як ніколі, хутка вільгаць пакідае палеткі, і таму аграрыі крыху занепакоены адсутнасцю дажджу. Для таго, каб затрымаць вільгаць у глебе, праводзіцца культываванне.

IMG_3869.JPG

Механізатар ВКУП “Саўгас Смаргонскі” Мечыслаў ЗІНКЕВІЧ


Як расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас, структура пасяўных плошчаў сёлета істотна не змянілася. Аграрыі добра папрацавалі ўвосень і да прыходу халадоў паспелі пасеяць больш за 9000 га азімых зерневых. Яравы клін па раёне складае 16705 га. Па дадзеным на 2 красавіка была засеяна трэцяя частка палеткаў.

На сёння стан азімых зерневых аграрыі ацэньваюць як здавальняючы. Магчыма, прыйдзец­ца дзе-нідзе перасеяць, але большая частка збожжавых выйшла з зімоўкі ў нядрэнным стане.

Акрамя сяўбы на палетках Смаргоншчыны працягваюцца падкормкі, а таксама ўносяцца ўгнаенні. У вясенне-палявых работах задзейнічаны і некаторыя гарадскія арганізацыі. Тэхнікай і працоўнай сілай яны дапамага­юць хлебаробам у гарачую пару.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений