На Смаргонскім хлебазаводзе адбылося пасяджэнне савета раённага філіяла ГАСН

Охрана труда
15.03.2019 15:20
691
14 сакавіка на хлебазаводзе адбылося пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў. Спачатку для ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства была праведзена кароткая экскурсія па цэхах прадпрыемства, паказана тэхналагічная лінія па вытворчасці сушак, прадстаўлены хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы мясцовых хлебапёкаў.

IMG_0006.jpg

Сушки2.jpg

IMG_0017.jpg

Экскурсія па цэхах хлебазавода.


 

Потым, у зале пасяджэнняў, дырэктар хлебазавода Іван Касцюшка расказаў прысутным аб вытворчай дзейнасці прадпрыемства, высокай канкурэнцыі на хлебным рынку, пераадоленні цяжкасцей, якія ўзнікаюць у сувязі з гэтым.

IMG_0045.jpg

Выступае дырэктар хлебазавода Іван КАСЦЮШКА.


Намеснік дырэктара выканаўчай дырэкцыі Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў Вольга Вольтэр распавяла аб тым, як гэта грамадская структура спрабуе дапамагчы прадпрыемствам, у якіх узніклі праблемы, што складана вырашыць на раённым узроўні.

IMG_0046.jpg

Прысутных інфармуе намеснік дырэктара ГАСН Вольга ВОЛЬТЭР.


На пасяджэнне савета раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў была запрошана прафесар, кандыдат юрыдычных навук Алена Доўгань, якая з’яўляецца прарэктарам па вучэбнай рабоце  міжнароднага ўніверсітэта “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”. Яна выступіла з лекцыяй на тэму: “Працаваць для лепшай будучыні: ініцыятывы міжнароднай арганізацыі працы”.

IMG_0052.jpg

Прафесар, кандыдат юрыдычных навук Алена ДОЎГАНЬ з лекцыяй аб працы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений