Праграма фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”

Анонс
11.09.2017 10:43
16 верасня
баранки.jpg
10.40 - Тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу (вул. Савецкая)

11.00 - 12.00 - Урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі” (плошча Леніна)

10.00 - 20.00 - Выстава-продаж вырабаў прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны ул. Савецкая)

10.00 - 20.00 - Выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы (гарадскі парк)

12.00 - 14.00 - Конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў ул. Савецкая)

12.00 - 18.00 - Праца дзіцячай пляцоўкі “Смаргонскія абаранкі – для малечы забаўлянкі”. Гульні, забавы, выступленне цыркавога калектыву (г. Мінск), тэатра роставых лялек, народнага аматарскага аб’яднання “Закрытыя твары”, дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, тэатра лялек “Батлейка”, паказ калекцый студыі моды “Страказа” (Гарадскі парк, пляцоўка ля амфітэатра)

12.00 - 18.00 - Праца фальклорнай пляцоўкі “Ёсць душа ў кірмаша”. Выступленне фальклорных калектываў Смаргонскага раёна, прадстаўленне майстроў народнай творчасці, канцэрт гурту “Гаманіна” (г. Мінск), інтэрактыўная танцавальная дзея з удзелам клуба традыцыйных танцаў “Сіта” (г. Мінск), конкурс прыпевак (гарадскі парк, цэнтральная алея)

12.00 - 18.00 - Праца літаратурна-гістарычнай пляцоўкі “Часоў былых і новых сувязь”. Кніжная і музейная выставы, лялечнае прадстаўленне, бібліятэчны атракцыён, сэлфі са смаргонскімі абаранкамі, віктарыны і конкурсы (гарадскі парк)

12.00 - 18.00 - Праца канцэртнай пляцоўкі “Вязанка талентаў кірмашовых”. Выступленні самадзейных творчых калектываў, прэзентацыя вытворцаў хлебабулачнай галіны (вул. Савецкая)

12.00 - 15.00 - Спаборніцтвы “Смаргонскі асілак” – перацягванне машын, кідкі гір на дальнасць, “фермерскі шпацыр”, кантоўка калёс; спаборніцтвы “Моц і прыгажосць” (стадыён)

16.00 - Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі: ФК “Смаргонь” - ФК “Слонім” (стадыён)

14.00 - 15.30 - Агляд экспазіцыі хлебных скульптур (кінатэатр “Космас”)

15.30 - 17.00 - Круглы стол “Захаванне і развіццё нацыянальных традыцый вытворчасці абаранак” (рэстаран “Вілія”)

15.00 - 18.00 - Гала-канцэрт “Фестывальны вянок сяброў”. Тэатр моды “Спадчына” (Ваўкавыскі раён), ансамбль народнай песні і музыкі “Гудскі гармонік” (Лідскі раён), ансамбль народных танцаў “Гоюс” (г. Анікшай, Літва), народныя калектывы Смаргонскага раёна (плошча Леніна)

18.00 - 18.30 - Падвядзенне вынікаў конкурсаў фестывалю-кірмашу (плошча Леніна)

18.30 - 19.30 - Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя Росы” (г. Гродна).

19.30 - 21.00 - Канцэрт-акцыя Федэрацыі прафсаюзаў  Беларусі “Мы – разам!” з удзелам беларускіх артыстаў эстрады Аляксея Хлястова, Вікторыі Алешкі, Эдуарда Ханка і іншых, а таксама фіналістаў конкурсу “Новыя імёны Беларусі”.

21.00 - 23.00 - Канцэрт ансамбля “Гуляй, казак!” (г. Мінск), спевака і кампазітара Германа.

23.00 - Святочны феерверк.

У праграме свята дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, катанне на конных павозках, святочны гандаль.


Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений